РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 30
Клешчы3 – прыстасаванне для выціскання воску з вашчыны (старых сотаў, іх абрэзкаў, васкавых нарастаў на вуллі і інш.). Паводле канструкцыі, прынцыпаў дзеяння падзяляліся на рычажныя (накшталт вялікіх драўляных абцугоў) і клінковыя. У рычажных К. прыгатаваную і залітую ў клінок вашчыну змяшчалі паміж яго шчок, якія сціскалі рукамі; у клінковых – паміж дзвюма дубовымі дошчачкамі і клінамі, па якіх білі папераменна чакухай (драўляным малатком; адсюль назва працэсу – “біць воск”). У гарадах з 16 ст. існавалі ... Прачытаць
Клешчы4 – гл. арт. Вожаг1
Клёцкі – страва з дранай бульбы. Гатуюць К. рэдкай стравай. На К. дзяруць бульбу, адціскаюць з яе сок (з якога потым адстойваецца крухмал), часам дадаюць крыху мукі, качаюць рукамі галушкі і кідаюць у малако ці вар (забельваюць малаком). Спажываюць К. таксама без юшкі (сухімі), абліваючы рассквараным салам ці інш. Закрасай. Даўней К. варылі з мучнога цеста. Вядомы паўсюдна. Прачытаць
Клінок – трохвугольная торбачка з палатна для выціскання сыру, алею і воску. Для прыгатавання сыру К. шылі пераважна з кужэльнага (у нашчас з фабрычнага) палатна. К. з тварожнай масай клалі пад гнёт (часам у спецыяльны прэс). Каб атрымаць воск, дробна раскрышаную вашчыну залівалі вадой, растоплівалі на агні, залівалі ў К. і выціскалі ў кляшчах або ўручную драўлянай качалачкай (валком). На Палессі пашыраны пад назвай аскавень. Прачытаць
Клок – рыбалоўная прылада для прываблівання самоў на кручок. Па форме падобны на лыжку, вырабленую з дрэва або рога. Рыбалоў адной рукой кіраваў чоўнам, а ў другой трымаў шнур з прынадай на трывалым кручку і К., якім рытмічна біў па вадзе. Гук ад плёскату вады прывабліваў самоў на прынаду – мяса жаб або малюскаў. Лоўля самоў пры дапамозе К. была найб. Пашыранай на Прыпяці і Дняпры. Прачытаць
Кломля – традыцыйная рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані).Рабілі яе на драўляным каркасе (была і з прутоў). Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі К. ў вадзе, а затым, падцягваючы яе да берага і боўтаючы нагамі, заганялі рыбу ў пастку. Рыбная лоўля К. была пашырана на Палессі, сустракалася на Гродзеншчыне. Прачытаць
Клумпы – гл. арт. Дзеравяшкі
Клуня – гл. арт. Гумно
Ключы – жэрдкі, якія мацавалі на вільчыкавы брус для ўтварэння плоскасці страхі ў жылых і гаспадарчых пабудовах. З жэрдак (пераважна з елкі) здымалі кару, звычайна абчэсвалі іх з двух бакоў. Спосабы мацавання К. у вільчыку: асобна чаплялі за вільчыкавы брус натуральным адгалінаваннем, коранем або тэблем, якім прабівалі К. наскрозь; парамі з двух К., з’яднаных тэблем або спецыяльным злучэннем; доўгімі прутамі, што злучалі ўсе К. страхі. Знізу К. апіраліся на ачэп, але не прыбіваліся да яго. У адзіную кан ... Прачытаць
Кляйно – гл. арт. Бортнае знамя
2009–2019. Беларусь, Менск.