РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 30
Камы1 – каша з бобу ці гароху. Звараныя боб або гарох таўклі на кашу, запраўлялі салам, часам качалі ў галушкі, елі з саладухай (Вілейскі, Пастаўскі р-ны, Магілёўшчына). Пазней на К. сталі варыць паасобку гарох і бульбу, потым разам таўклі, запраўлялі. К. рабілі таксама з тоўчаных бульбы і канаплянага ці льнянога семя. На Віцебшчыне К. – галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, часам начыненыя (крапаныя) пасечанымі грыбамі, кавалачкам сырога сала. Прачытаць
Камы2 – Тоўчанае семя; макуха. Прачытаць
Камы3 – Каша з тоўчанай бульбы. Чышчаную вараную бульбу таўкуць, дадаюць гарачае малако, запраўляюць рассквараным салам з цыбуляй або маслам, даўней у пост – тоўчаным семем. Ядуць К. з малаком, агуркамі, кіслай капустай. Вядома паўсюдна. Прачытаць
Камы4 – Галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, змешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста. Іх адварвалі, адцэджвалі і залівалі малаком, салам або прыправай з тоўчанага канаплянага семя. Пашыраны ў Верхнядзвінсікм р-не. Прачытаць
Камяга1 – выдзеўбанае карыта з доўгай калоды дрэва. Прызначалася для вадапою свойскай жывёлы і звычайна ставілася каля студні. Прачытаць
Камяга2 – Выдзеўбаная лодка ў выглядзе карыта. Рабілася з дубу, асіны, сасны і інш. Парод дрэў. Для ўстолівасці на плаву да К. на ўзроўні воднай паверхні па баках нярэдка мацавалі драўляныя брусы ці пласціны (крылы). Прачытаць
Камяк – гл. арт. Камы3
Канапа – шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі. Вядома з часоў сярэднявечча ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні (разьба, абіўка са скуры ці тканін) праявіўся ўплыў мастацкіх стыляў Зах. Еўропы – рэнесансу, барока, класіцызму, ампіру і інш. З канца 19 ст. была пашырана ў інтэр’еры хаты, замяніла лаву. К. выраблялі мясцовыя майстры – саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. На З. Беларусі бытаваў т ... Прачытаць
Канат – тоўстая вяроўка, што выкарыстоўваецца на рачным транспарце для замацавання якара, буксіроўкі барж і г. д. У 19 ст. з дапамогай К. бурлакі цягнулі судны супраць цячэння. Асноўнай сыравінай для віцця К. была пянька. Выкарыстоўваліся і мачальныя К. з ліпавага лубу (мачалы). У канцы 18 ст. на Беларусі заснаваны канатныя мануфактуры Зорыча ў Шклове і Пацёмкіна ў Крычаве, дзе выраблялі К. для патрэб Чарнаморскага флоту. Канатныя прадпрыемствы, якія належалі купцам і мяшчанам, у 2-й пал. 19 ст. дзейніч ... Прачытаць
Канатчыкі – рамеснікі, што выраблялі канаты, а таксама рабочыя на канатных заводах. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.