РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лазейка – гл. арт. Доўжня
Лазня – спецыяльная пабудова, дзе мыюцца і парацца. На Беларусі вядома з старажытных часоў. Будавалі Л. з тонкага бярвення з 2-схільнай страхой і 1 – 2 акенцамі ў сцяне. Для ўтрымання цяпла столь (з жэрдак, аполкаў) засыпалі зверху кастрыцай, глінай або пяском. Унутры ўздоўж сцен стаялі лаўкі, каля печы – палок. Печ, звычайна каменку з круглым каменнем наверсе (для атрымання пары), палілі па – чорнаму. З пач. 20 ст. Л. робяць з комінам. У печ умуроўваюць катлы для вады. На Беларусі Л. звычайна будавалі ... Прачытаць
Лазьбень – лубяны посуд з векам (часам з мяккім палатняным дном) і почапкай для складвання мядовых скрылёў у час медазбору. У некаторых мясцовасцях Л. выступаў у якасці адзінкі падатковага абкладання ( сяляне Слонімскага староства ў 16 – 17 ст. за карыстанне бортнымі дрэвамі ў скарбовым лесе плацілі 25 грошаў з Л.). У наш час некаторыя пчаляры карыстаюцца Л. пры падборцы мёду. Прачытаць
Лазьбіны – частаванне ў дзень асноўнага медазбору. У мінулым звычай быў пашыраны сярод пчаляроў, якія трымалі супольных пчол. На Л. запрашаліся сваякі, сябры, бліжэйшыя суседзі. За святочны стол садзіліся пасля падрэзкі і размеркавання мёду паміж супольнікамі. За бяседай абмяркоўвалі гаспадарчыя справы па ўтрыманні сябэрных пчол, вызначалі абавязкі кожнага супольніка на наступны год, дзяліліся навінамі, спявалі песні. З дакладнай этнаграфічнай верагоднасцю Л. апісаў Я. Колас у паэме “Новая зямля” (раздзал ... Прачытаць
Лайба – хадавое пласкадоннае судна з парусам, без палубы і даху. Нос і карма завостраныя. Даўжыня 25 – 30 м, шырыня – 4 – 5 м, грузападымальнасць 24 – 80 т. Л. вядомы з 15 ст., спачатку – лёгкія ўстойлівыя лодкі. Хадзілі па Зах. Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра. З цягам часу Л. удасканальваліся і павялічыліся ў памерах. З сярэдзіны 19 ст. Л. паступова выцяснілі іншыя віды суднаў (у 1880 – 90-я г. складалі 63% рачнога флоту Зах. Дзвіны). Шырока выкарыстоўваліся да пач. 20 ст. Прачытаць
Ламанцы – даўняя мучная страва. Прачытаць
Ламаха – гл. арт. Бітка
Лапата – прылада, з дапамогай якой саджплі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная Л. мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць даўжынёй 35 – 50 і шырынёй 25 – 30 см і доўгае (110 – 135 см) дзяржанне дыяметрам 3,3 – 3,5 см. Рабілі яе з дошкі звычайна лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі Л. рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня пакрывала Л. хрэнавым, кляно ... Прачытаць
Лапацень – гл. арт. Лопацень
Лапун – печыва з квашанага цеста ў выглядзе тоўстага бліна. Камяк цеста расплясквалі на патэльні, пасыпалі соллю, кменам, макам. Пяклі пры агні, на гарачым вуголлі. Спажывалі за снеданнем, бралі ў поле. Часам намазвалі слоем тварагу, смятанай, цёртым макам. Такі Л. пасылалі сваякам у якасці гасцінца, бралі з сабой у адведкі да парадзіхі. Вядомы пераважна на Віцебшчыне. Падобны да скавародніка, праснака. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.