УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
|
Навоі
– пярэдні і задні (для тканіны і для асновы) валікі ў кроснах. Н. для асновы на канцах меў 2 кругі для затрымання нітак і патаўшчэнне (злева), Н. для палатна – толькі патаўшчэнне (справа). У іх рабілі скразныя адтуліны, у якія ўстаўлялася палачка – прытужальнік для замацавання Н. адвівання і раўнамернага нацяжэння на асновы, навівання палатна.
Прачытаць
|
Нагавіцы
– адна з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шылі з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя – з цёмнага сукна (суконнікі). Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя на поясе (каўнер), які зашпільваўся на калодачку – біргельку ці гузік, і безкаўняровыя на матузку. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцей. Кашулю насілі павех Н. і падпярэзвалі пояса ...
Прачытаць
|
Надзел
– участак зямлі, які атрымліваў селянін паводле сялянскай рэформы 1861. Памешчыцкія сяляне, што выходзілі з прыгоннай залежнасці, атрымлівалі ў пастаяннае карыстанне зямельныя Н. на ўмовах выкупу іх на працягу 49 гадоў. У сувязі з паўстаннем 1863-64 у Польшчы, на Беларусі і Літве царскі ўрад увёў абавязковы пераход на выкуп у Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і зах. Паветах Віцебскай губ. з 13.5.1863, у Магілёўскай і ўсх. паветах Віцебскай губ. – з 13.1.1864. У Віленскай губ. былыя прыгонныя сяляне ...
Прачытаць
|
Надкоснік
– вясельны чын з боку маладой, звычайна яе брат або блізкі сваяк. Ён прыводзіў маладую на ручніку на пасад, расплятаў ёй касу і браў за яе выкуп у жаніха. Н. суправаджаў маладую да шлюбу і трымаў над ёю вянок у час вянчання. Праз гадзіну – дзве пасля ад’езду маладых услед за імі да маладога разам з іншымі сваякамі маладой ад’язджаў і Н. (яны везлі пачастунак і пасцель маладых). Пасля гэтага Н. страчваў свой чын і станавіўся адным з вячэрнікаў. Калі маладая аказвалася не цнатлівай, сваякі маладога ...
Прачытаць
|
Нажніцы спружынныя
– прылада для стрыжкі авечак. Дзве жалезныя пласціны з асеметрычна заточанымі краямі (лязом), авальна загнутыя і злучаныя паміж сабой на адным канцы; шырыня ходу (развод) рэгуляваўся хамуцікам ці шнурком, што надзяваліся на Н. с. Вядомы па археалагічных знаходках заходнярускіх гарадоў (Полацка, Віцебска, Мінска, Бярэсця і інш.) яшчэ ў 10 – 11 ст.
Прачытаць
|
Найміты
– катэгорыя насельніцтва ў 16 – 18 ст., асноўным заняткам якога была праца па найму. Складаліся з сялян, сельскіх і гарадскіх рамеснікаў, якіх наймалі феадалы для работы ў фальварках, на прамысловых прадпрыемствах(рудні, цагельні, смалакурні), купцоў, цэхавых майстроў. Ва ўмовах феадалізму пераважаў часовы найм, сезонная праца ў феадала: з канца16 ст. найм стаў распаўсюджанай формай эксплуатацыі.
Прачытаць
|
|
|
|