РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 22
Пасечнікі – гл. арт. Пчаляры
Пасма – адзінка вымярэння шырыні будучай тканіны. Адна П. роўна 10 чысленкам (30 ніткам). Колькасць П. вызначалася якасцю пражы – чым танчэйшая пража, тым больш П. і наадварот. Прачытаць
Пасталы – старадаўні скураны абутак накшталт лапцей. Шылі з кавалка (радзей двух) ялавай або свіной сырамятнай скуры, мацавалі вакол ступні аборваю. Святочныя П. аздаблялі вышыўкай. Бытавалі амаль па ўсёй Беларусі. Часта П. называлі лапці, падшытыя скурай, а на ПдЗ Беларусі – лыкавыя лапці. Рэшткі П. знойдзены пры раскопках стараж. Брэста (11-13 ст.) і Мінска (12-13 ст.). Бытавалі да пач. 20 ст. У археалогіі П. найчасцей называюць поршнямі. Прачытаць
Пастаў – верхні і ніжні камяні жорнаў, ветрака ці млына вадзянога. Млыны звычайна будавалі на 1 П. Нярэдка шатровыя ветракі і млыны на паўнаводных рэках будавалі на 2 П. Млыны паравыя і вадзяныя з турбінай замест вадзянога кола маглі мець 3 – 4 П. з крупадзёркай і вальцоўкай. Прачытаць
Пастронкі – вяроўкі ці раменныя пасы ў вупражы, што служаць непасрэдна для сувязі цяглавай жывёліны з транспартным сродкам або ворыўнай прыладай. Пярэднімі канцамі П. мацуюць да хамута (ярма, шляі), заднімі – да барака, злучанага з транспартным сродкам. Ужываюцца да нашага часу ў сялянскай гаспадарцы, з’яўляючыся адметнай рысай хамутна – пастроначнай і ярэмнай запрэжак. Прачытаць
Пасцель1 – гл. арт. Подкур
Пасцель2 – гл. арт. Дзіцячае месца
Пасынак – сын ад папярэдняй жонкі ў адносінах да мачахі ці сын ад папярэднага мужа ў адносінах да айчыма. Тэрмін толькі ўсходнеславянскі. Прачытаць
Патрашанка – гл. арт. Вантрабянка
Пахом – веснавы прысвятак народнага календара (адзначаўся 15 мая с. ст.). У народзе П. лічыўся “агародным святым”, таму гаспадыні стараліся пасадзіць агуркі менавіта ў гэты дзень, кіруючыся прыказкай: “Пасееш агуркі, калі Пахом, - будзеш хадзіць з мяхом”, г. зн. Збярэш вялікі ўраджай. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.