РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Пярэзвы1 – звычай запрашэння і частавання ўдзельнікаў вяселля ў хатах сваякоў маладых і іншых вясельнікаў у час вяселля і ў хатах бацькоў пасля яго. Наладжваліся з мэтай аказання матэрыяльнай дапамогі бацькам маладых ў правядзенні вяселля. Пасля застолля ў хаце маладой хто – небудзь з яе сваякоў (дзядзька-дружко, хросная маці або старшая дружка) запрашаў (перазываў) усю бяседу разам з музыкамі да сябе ў хату. У гэтым выпадку ў бацькоў маладых бралі толькі гарэлку, а частаванне выстаўлялі сваё. П. суправад ... Прачытаць
Пярэзвы2 – Вясельнікі, якіх запрашалі і частавалі ў хатах бацькоў, сваякоў маладых у час вяселля і пасля яго. Прачытаць
Пярэйма – гл. арт. Рагатка
Пярэпыты – гл. арт. Даведкі
Пятля – традыцыйная рыбалоўная прылада, якой лавілі невялікіх шчупакоў, што ў летнюю спякоту стаяць бліз паверхні вады; тое, што і сіло. Прачытаць
Пятра – гл. арт. Пятро
Пятро – старажытнае земляробчае свята ў беларусаў і інш. славянскіх народ ў, своеасаблівы працяг купалля. Адзначалася 29 чэрвеня с. ст. У аснове свята – культ зеляніны; некалі яно мела аграрна-магічную накіраванасць у спалучэнні са шлюбнай. Назва язычніцкага свята, да якога царква прымеркавала свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. – апякун хлеба і хлебаробаў. П. папярэднічаў пост – пятроўка (“Пятроўка- самая галадоўка”), які дзе-нідзе называлі “бабскім”. Калі спрыяла надвор’е ... Прачытаць
Пятрок – гл. арт. Пятро
Пятроўка – пост у правасляўных перад святам апосталаў Пятра і Паўла, якое святкуецца 29 чэрвеня с. ст. Прачытаць
Пячурка1 – ніша ў сцяне печы. Прачытаць
2009–2020. Беларусь, Менск.