РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Братчына1 – грамадская трапеза членаў праваслаўных брацтваў, якiя iснавалi на Беларусi ў 16-18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамi брацтва (братчыкамi) у асобныя святочныя днi. Прачытаць
Братчына2 – Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамi грамадскай свечкi, якую рабiлi з воску, сабранага yciмi абшчыннiкамi. Свечку ставiлi ў кадушку, напоўненую жытам, спявалi пecнi з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Пад уплывам хрысцiянства Б. прымеркавалi да дня зiмовага Мiколы (6 снежня с. ст.), якi нiбыта садзейнiчаў добраму ўраджаю. Частаванне, як i само свята, мела абшчынны характар. У бел. вёсцы бытавала да канца 19 ст. Прачытаць
Брахун – гл. арт. Боўт
Браценік – дваюрадны брат, часам родны брат. Прачытаць
Браціна – посуд пад нaпiткi, што выкарыстоўваўся на святочных застоллях, складчынах цi братчынах (адсюль i назва). Мела шарападобную цi пукатую форму; сярэднiя памеры 5-8 л. Рабiлi Б. звычайна з медзi або з дрэва. У асяроддзi вышэйшай знацi вядомы Б. сярэбраныя i залатыя, iнкруставаныя самацветамi. Часам у камплекце з Б. быў набор аналагiчных пасудзiн малых памераў (брацiнак), што выкарыстоўвалi як кубкi для пiтва. Прачытаць
Браціха – гл. арт. Братавая
Брацтвы – нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi беларускага i шкраінскaгa праваслаўнага насельнiцтва ў канцы 16-18 ст. Буйныя бел. Б. існавалi ў Вiльнi, Магiлёве, Брэсце, Слуцку, Miнску, Пiнску, Барысаве, Оршы, По¬лацку, Мсцiславе i iнш. Яны ўзнікалi пры цэрквах i аб'ядноўвалi paмecнiкaў, гандляроў, прадстаўнiкоў духавенства, часткова шляхты. Нерухомая маёмасць Б. (дамы, зямельныя ўчасткi) стваралася за кошт укладаў, ахвяраванняў, завяшчанняў, уступных i штогадовых узносаў, а таксама ў выніку ix прадпрымаль ... Прачытаць
Бровар – традыцыйная вытворчая пабудова, дзе варылi пiва, гналi гарэлку. На Беларусi вядомы з 16 ст. у замках, сядзiбах, пры корчмах. 3вычайна Б. размяшчалi каля рэк цi сажалак, у асобных выпадках у дварах. Будавалi пераважна драўляныя, пазней мураваныя. Часта ў Б. уваходзiлi саладоўня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё. Прачытаць
Брундук – металічны трос для звязвання звёнаў плыта на Палессі. Прачытаць
Брус1 – бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.