РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Гаптоўка – гл. арт. Гафт2
Гара – Прастора паміж верхам столі і схіламі страхі ў традыцыйнай сялянскай хаце. Выкарыстоўваецца для захавання хатняга начыння, садавіны; на Г. падвешваюць вяленыя каўбасы, кумпякі, сухія сыры і інш. У летні час тут можна спаць. Асвятляецца праз аконца ў шчыце франтона. Падымаюцца на Г. па драбінах з сенцаў ці з каморы, зрэдку – знадворку. Г. адыгрывае вял. Ролю ў стварэнні спрыяльнага мікраклімату ў хаце: памагае захоўваць цяпло ўзімку і, наадварот, засцерагае ад перагрэву ў гарачыню. Прачытаць
Гарадзішча – Рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча, феадальнай сядзібы – замка, горада. Звычайна пляцоўка на ўзгорку або на мысе, ахаваная прыроднымі перашкодамі (рака, возера, яр, балота) і ўмацаваная равамі, землянымі валамі або сценамі. Узнікненне Г. звязана з развіццём аселасці і паяўленнем прыбавачнага прадукту ў выніку пераходу ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі. На Беларусі найб. Пашыраны Г. – пасёлкі патрыярхальна – сямейных абшчын. У басейне Прыпяці і на Пд Верхняга Падн ... Прачытаць
Гараднянская кераміка – Ганчарныя вырабы майстроў з в. Гарадная Столінскага р-на. Як ганчарны цэнтр вёска вядома з 15 ст. У 19 – пач. 20 ст. ганчарствам займалася каля 200 сем’яў (у 1920 – 30-я г. каля 500), якія забяспечвалі вырабамі амаль усё Цэнтр. і Усх. Палессе. Выраблялі гаршкі, збанкі (глечыкі), гладышы, вазонніцы, глякі, слоікі, цёрлы (макотры), кубкі, міскі. У залежнасці ад аб’ёму гаршкі мелі розныя назвы (гл. у арт.Ганчарная сістэма мер). Традыцыйная Г. к. – белагліняная, непаліваная, аздобленая хвалістымі і ... Прачытаць
Гарадоцкая кераміка1 – Ганчарныя вырабы майстроў з в. Гарадок Глускага р-на. Промысел вядомы са старажытнасці, у 1930 – 80 –я г. працавала ганчарная арцель. Выраблялі паліваны чырвонагліняны посуд: гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, макатры, міскі, глякі, фігурны посуд, цацкі. Вырабы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і закончанасцю форм, высокай якасцю абпальвання, у выніку чаго празрыстая паліва мае добры бляск і роўны колер па ўсёй паверхні. Часам посуд дэкарыравалі гравіраваным хвалістым малюнкам. Прачытаць
Гарадоцкая кераміка2 – Ганчарныя вырабы майстроў з г. Гарадок. Найбольшага развіцця промысел дасягнуў тут у 19 – 1-й пал. 20 ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная кераміка гаспадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, глякі, вазонніцы, міскі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава – карычневага колеру. Калекцыі Г. к. зберагаюцца ў Дзярж. Музеі БССР, Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН ... Прачытаць
Гарачыкі – Памінальная страва. З прэснага мучнога цеста пяклі галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: “Каб па табе Г. напяклі”). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі. Прачытаць
Гарбарня – Майстэрня, прадпрыемства, дзе выраблялі скуры для абутку (гл. Гарбарства). У 1-й пал. 19 ст. побач з вотчыннымі гарбарнымі мануфактурамі ўзнікалі мяшчанскія і купецкія Г. з вольнанаёмнай працай. Паводле сведчання П. Баброўскага, у сярэдзіне 19 ст. у Гродзенскай губ. Дзейнічала 70 купецкіх гарбарных “заводаў”, большасць якіх была ў Кобрынскім, ваўкавыскім і Бельскім паветах. У Мінскай губ. Ў 1870-я г. ў 7 паветах дзейнічалі 32 Г. са 140 рабочымі, у т. л. 47 з 12 рабочымі ў слуцкім і Рэчыцкім паве ... Прачытаць
Гарбарства – Рамяство па вырабу скур для пашыву абутку. Сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы (быкоў, цялят, кароў – ялавак, авечак, коз), зрэдку коней, свіней. Сырыя скуры кансервавалі метадам салення (мокрасалення, сухасалення) і сушэння. Для мокрасалёнай кансервацыі бахтарму (мяздру) пасыпалі соллю або пагружалі скуру ў канцэтраваны раствор солі. Пры сухасалёным метадзе скуру пасля засолкі сушылі, пры прэснасузім – сушылі беззасолкі. Традыцыйная тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне ... Прачытаць
Гарбары – Рамеснікі па апрацоўцы і вырабу скур. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.