РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дружко – вясельны чын з боку маладога ці маладой, адзін з найбольш паважаных і самавітых аднавяскоўцаў або сваякоў, які кіраваў вясельным дзеяннем ад пачатку і да канца ў хаце маладога і ў хаце маладой (называлі таксама баярын, сватка, маршалак, паддружы). Д. павінен быў добра ведаць увесь вясельны абрад, каб належным чынам кіраваць вяселлем, і ўмець весяліць гасцей. Галоўныя атрыбуты Д. – самы прыгожы ручнік або два ручнікі, звязаныя крыж – накрыж цераз плечы, маляўнічы пояс, часам канчук (раменны бізун ... Прачытаць
Дружок – вясельны чын з бліжэйшай світы жаніха, яго нежанаты брат або блізкі сваяк ці сябра (называлі таксама дружбант, чашнік, падкняжы, паджанішка, шафер, асістэнт). Колькасць жаніхоўскіх Д., як і нявесціных дружак, няцотная. Старшы Д. разам з жаніхом хадзіў запрашаць на вяселле радню, разам з ім ехаў да маладой, садзіў маладога на пасад, трымаў вянок над яго галавой у час вянчання і г. д. Яго атрыбуты – прыгажэйшыя, чым у іншых Д., ручнік цераз плячо і кветка на левым баку грудзей. Прачытаць
Дружына – удзельнікі вяселля – запрошаныя госці з боку маладога і маладой, якія ўносілі сваю долю ў вясельны пір (свіную вяндліну ці іншае мяса, булку хлеба, міску круп, гарнец гарэлкі і да т. п.). Раней Д. называлі групу ўдзельнікаў вяселля, якія разам з маладым прыязджалі па маладую. Прачытаць
Дрывотнік – гл. арт. Дрывотня
Дрывотня – хлеў або павець для дроў. Прачытаць
Дрыгавічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян. Назва паходзіць, мабыць, ад слова “дрыгва”. Паводле археалагічных даследаванняў, займалі тэр. На У да Дняпра, на Пн да Барысава, Лагойска, Зласлаўля, а таксама вярхоўі Нёмана, на Пд мяжа пераходзіла за Прыпяць, на З праходзіла па Выганашчанскім балоце ( на Пн ад Пінска; на думку У. З. Завітневіча, В. В. Сядова) або пераходзіла Зах. Буг (на думку А. У. Успенскай, Я. І. Цімафеева, К. Мусяновіч). Папярэднікамі Д. у 6 – 8 ст. на сярэдняй Прыпяці былі сла ... Прачытаць
Дрыгва – гл. арт. Квашаніна
Дрэваапрацоўчыя інструменты – тыпалагічна разнастайныя прылады і інструменты, прызначаныя для апрацоўкі дрэва. У залежнасці ад выкарыстання падзяляюцца на некалькі асноўных груп. Стругі, скоблі, гэблі ўжываліся для габлёўкі; розныя тыпы сякер, драч – для ачэсвання, адсякання і расколвання; стамеска, долата, цясла, пешня – для даўбення; доўбня, малаток, чакуха – для забівання; свердзел, дрэль, кобра – для свідравання; піла, пілкі, затор – для пілавання; лінейка, цыркуль (размер), шаблоны, вугольнік, драка (зачэртач), рэйсмус, ... Прачытаць
Дуб1 – выдзеўбаная дубовая лодка, вялікі човен. Памеры залежалі ад дыяметра ствала дрэва і прызначэння. Выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і людзей, рэгулявання сплаву лесу (плытоў), у якасці платформы для парома. Рабілі Д. пераважна ў басейне Дняпра і Прыпяці, дзе яны хадзілі да канца 19 ст. Прыпяцкія Д. ў час разліваў замянялі паромы, маглі перавозіць два параконныя вазы. У выніку драпежнага вынішчэння дубовых гаёў у 2-й пал. 19 ст. рабілі дашчаныя “Д.” з сасны, асіны. Прачытаць
Дуб2 – гл. арт. Камяга2
2009–2019. Беларусь, Менск.