РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 15
Дворышча – адна з адзінак абкладання сялянскіх гаспадарак феадальнымі павіннасцямі (грашовым і натуральным аброкам, паншчынай) у 15 – 16 ст. Пашырана было на ПдЗ Беларусі (у асноўным Пінскі пав.). Існавала разам з жэрабямі і службамі. Д. не былі аднолькавымі ні па колькасці дымоў, якія ўваходзілі ў сялянскую гаспадарку, ні па плошчы зямлі, якую яны апрацоўвалі. У 16 ст. складалася ў сярэднім з 2 – 4 дымоў, гаспадары якіх звычайна былі родзічамі. У гаспадарку Д., акрамя зямельнага падзелу, уваходзіла сядзіб ... Прачытаць
Двухасноўнае ткацтва – гл. арт. Падвойнае ткацтва
Двухколка – гл. арт. Бяда1
Двухмоўе – гл. арт. Білінгвізм этнічны
Двухнітовае ткацтва – адна з найбольш старажытных і распаўсюджаных тэхнік народнага ткацтва. Ткацтва на 2 нітах давала магчымасць атрымаць тканіны палатнянага ці рыпсавага перапляцення. Выкарыстоўвалася самастойна і ў спалучэнні з інш. відамі ткацтва (закладным, браным, выбарным, ажурным, пераборным; гл. адпаведны арт.). Двухнітовым спосабам звычайна ткалі льняное палатно (кужаль, зрэб’е, радно), некаторыя ўзорыстыя тканіны (спаднічныя, посцілкавыя) з разнаколеонай ільняной або шарсцяной пражы, ручнікі. Аснова дэкара ... Прачытаць
Двухсценак – гл. арт. Засека
Дзверы – канструкцыйны элемент будынка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго.Колькасць Дз., іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма Дз. – на бегунах, у наш час пашыраны Дз. на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі – драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна Дз. маюць адно палатно. Дз. з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. ... Прачытаць
Дзевер – мужаў брат. Прачытаць
Дзевяці-гара – гл. арт. Дзявочая гара1
Дзед1 – бацькаў або матчын бацька. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.