РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дзяннік – частка сялянскага двара, дзе свойская жывёла магла знаходзіцца днём. У большасці раёнаў гэта адкрытая пляцоўка перад уваходам у хлявы. У вяночных дварах Падняпроўя Дз. агароджвалі плотам. На Паазер’і Дз. – важны функцыянальна-планіровачны элемент сялянскай сядзібы. Тут яго аб’ядноўвалі з хлявамі ў адзін будынак, накрыты агульнай страхою. На Дз. вялі адны або двое варот, якія стваралі скразны праезд на агарод, у сад. Праз спецыяльныя дзверы Дз. злучаўся з сенцамі. Непасрэдная сувязь жылой часткі ... Прачытаць
Дзяруга – посцілка з грубай ільняной пражы, вытканая ў 4 ніты і сшытая ў 2 полкі. У паўн.-ўсх., усх. І паўд. Р-нах Беларусі вядома Дз., пашытая ў вяглядзе мяшка (2 Дз. сшывалі з трох бакоў). Такая Дз. была даволі цёплай служыла коўдрай. Прачытаць
Дзяружка – гл. арт. Дзяруга
Дзяснінская культура – археалагічная культура мезалітычных (8 – 5-е тысячагоддзі да н. э.) і неалітычных (2-я пал. 4-га – 3-е тысячагоддзе да н. э.) плямён, якія жылі ў басейне Дзясны і на У Пасожжа. Насельніцтва займалася паляваннем і рыбалоўствам. Паселішчы складаліся з некалькіх жытлаў, размяшчаліся на узвышаных участках рачных тэрас, часам на мысах і пясчаных узгорках плошчаю 300-600 кв. м. Жытлы драўляныя, наземныя альбо ледзь заглыбленыя ў зямлю, авальнай альбо прамавугольнай формы плошчай 10 – 20 кв. м звычайна ... Прачытаць
Днепра-данецкая культура – археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў 2-й пал. 5-га – 3-м тысячагоддзі да н. э. насялялі тэрыторыю ад сярэдняга цячэння Прыпяці, Случы, Гарыні, Бярэзіны і Іпуці да сярэдняга цячэння Северскага Данца. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам, зараджаліся земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы даўжынёю да 300 м размяшчаліся ў далінах рэк, каля вадаўмаў на ўзвышэннях поймы і каля краёў 1-й надпоймавай тэрасы, складаліся з 1-8 драўляных, наземных або ледзь загл ... Прачытаць
Днепра-дзвінская культура – археалагічная культура балцкіх плямён 8 ст. да н. э. – 4 ст. н. э., якія жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім і Сярэднім Падзвінні, у вярхоўях Акі і на левых прытоках р. Вялікай. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам; жыло на ўмацаваных гарадзішчах, якія храналагічна падзяляюцца на раннія і познія. Жыхары ранніх гарадзішчаў будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, якія мелі некалькі памяшканняў з адкрытымі агнішчамі, ужывалі касцяныя коп’і, стрэлы, шылы ... Прачытаць
Дойліды – майстры-будаўнікі. Кіраваліся ў сваёй творчасці традыцыямі народнага дойлідства. Узначальвалі работу па ўзвядзенні пэўнага аб’екта. Карані дойлідскага мастацтва – у цэхавым спосабе вытворчасці. Вядомы дойлідскія арцелі, якія аб’яднойвалі Д. і цесляроў – выканаўцаў іх задум. “Перахожыя дойлідскія дойлідскія арцелі вядомы з часоў Кіеўскай Русі, з 12 ст. ствараліся ў буйных княжацкіх цэнтрах. Пазней буйныя гарады і манастыры таксама мелі сваіх Д., а з 16 ст. існавалі Д. пры замках і сядзібах магнат ... Прачытаць
Долата – дрэваапрацоўчы інструмент для выдзёўбвання розных адтулін і паглыбленняў. Найбольш простая форма Д. 0- жалезны штыр з завостраным з аднаго боку краем (шырока сустракаецца ў археалагічных раскопках стараж. Белар. Гарадоў). Больш сучасная форма Д. – жалезны штыр з прамым, часам авальным профілем вострага ляза і насаджанай на другі канец ударнай ручкай. Шырока ўжываецца ў сталярным і цяслярным рамёствах. Прачытаць
Дольнікі1 – катэгорыя сялян у 14 – 16 ст. За арэнду зямлі плацілі феадалу – землеўладальніку долю ўраджаю (пазней называліся здольнікі). Доля вызначалася памешчыкам, часам даходзіла да 50 – 75 %. З выплатай паловы ўраджаю звязана паходжанне тэрміна палоўнікі. У 16 – 18 ст. на Бел. Падзвінні за карыстанне зямлёй землеўладальнік забіраў у селяніна кожны чацвёрты сноп збожжа. Прачытаць
Дольнікі2 – гл. арт. Здольнікі
2009–2019. Беларусь, Менск.