РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
3. НАСТАЎНІКІ. КАНЕЦ ШКОЛЫ
        
3. НАСТАЎНІКІ. КАНЕЦ ШКОЛЫ

        
        Але Кублiчы... Як я ўжо казаў, тут была новая, драўляная школа са сьветлымi клясамi, фiзкультурнай пляцоўкай побач. I, канешне, з новымi настаўнiкамi. Рускую мову i лiтаратуру выкладала Клаўдзя Якаўлеўна Пашута, маладзенькая дзяўчына, якая толькi што прыехала з Полацкага педтэхнiкуму. Мы любiлi яе проста за маладосьць, хоць i настаўнiца яна была неблагая. I ўсё ж беларускiм дзецям руская мова давалася няпроста, асаблiва дыктанты, усялякiя сачыненьнi. Я ж пад той час захапляўся кнiжкамi, абыякiмi – рускiмi цi беларускiмi, – таму i руская мова ў мяне iшла без асаблiвых праблемаў. Беларускую мову выкладаў Андрэй Дзям’янавiч Курчанка – змрачнаваты чалавек, даволi строгi настаўнiк. Трэба сказаць, ён выдатна ведаў сваю справу, i, паколькi быў строгi, усе мусiлi сур’ёзна вучыць беларускую мову. Ну а мне яна давалася проста, можа, таксама дзякуючы таму, што i я пабойваўся Андрэя Дзям’янавiча. Хаця ён выклiкаў мяне рэдка i нiколi не даваў адказаць да канца. Толькi я пачынаў, як ён казаў: сядай! I ставiў пяць. (Цi – «выдатна», я ўжо забыўся, якiя адзнакi тады былi. Сыстэма ж адукацыi ў нас пэрманэнтна мяняецца.) Як бы там нi было, беларускую граматыку я надоўга засвоiў (ведама ж, наркамаўку) i, можа, толькi цяпер пачынаю забываць. А яшчэ быў настаўнiк Красiнцаў, якi выкладаў фiзыку, гiсторык i географ Жырноў. Гэта таксама былi слаўныя настаўнiкi, сьветлая iм памяць.
        У тыя гады я ўжо захапiўся чытаньнем. Але дзе браць кнiгi? Канешне, у школьнай бiблiятэцы, якая была ня дужа багатая, ды ўсё ж клясыка ў ёй знаходзiлася, i беларуская i руская, i што-нiшто з сусьветнай. Найперш прыгоднiцкая лiтаратура – ад Жуль Вэрна да нашага Янкi Маўра6, кнiгi якога я вельмi любiў. Дужа папулярную на той час «Як гартавалася сталь»7 чыталi па чарзе ўсёй школай. Аднойчы я захварэў i доўга не хадзiў у школу, затое чытаў, i перачытаў усё, што было ў Слабодскай школе, а гэта пераважна руская клясыка. Тады ж адолеў «Вайну i мiр», тры тамы «Цiхага Дону», шмат што з Ганчарова8, Тургенева9, а таксама Зарэцкага10, Гартнага11, Галавача12. Доўга нiдзе ня мог дастаць коласаўскую «Дрыгву», пра якую дазнаўся са школьнай граматыкi. Дык падпiльнаваў, як яна паявiлася ў нарыхтоўчай краме ў Селiшчах. Але ж дзе было ўзяць грошы? Звычайна летняй парой дзецi дралi лыка лазы, крушыны, усё тое сушылi на сонцы i здавалi ў нарыхтоўчыя канторы. Чарговы раз занёсшы ладны бярэмак кары ў Гушчынскую Слабодку, я займеў магчымасьць купiць «Дрыгву». Як усё тое было прачытана, iшло паляваньне на кнiжкi па сябрах i знаёмых. Скажам, дачуўшыся, што ў кагосьцi ёсьць якiя незнаёмыя кнiжкi, я прасiў даць пачытаць. На два днi, на адну ноч. Памятаю, з намi ў школе вучыўся Баброўскi, здаецца, зь вёскi Чамярычына. Ягоны бацька цi дзед былi настаўнiкамi яшчэ за царскiм часам, i пасьля iх застаўся сундук з кнiжкамi. Во гэта быў скарб! Баброўскi прыносiў мне кнiжкi ў школу, я да яго бегаў па кнiжкi i ўлетку. Чытаў пераважна выданьнi XIX стагодзьдзя – Мамiна-Сiбiрака13, Караленку14, Станюковiча15, Памялоўскага16, некалькi раманаў Шэльлера-Мiхайлава17 ды iншых. У яго ж неяк знайшоў рэдкую па тым часе кнiгу Жуль Верна «Из пушки на луну», якая мне дужа спадабалася. Дазнаўшыся, што на беларускай мове яе няма, я сам пераклаў яе з расейскай, паслаў у Менск у газэту «Піянэр Беларусi», каб там надрукавалi i пазнаёмiлi беларускiх дзяцей з гэтым творам. Канешне, тое было наiўна, але кнiжны сьвет ужо звыкла стаў для мяне ня меней значны за рэальны. У дзiцячыя гады адбывалася нейкае душэўнае фармаваньне, можа, болей важнае за ўплывы рэальнага сьвету...
        Паэзiя, у тым лiку i расейская клясыка, мала краналi. Трохi пазьней, у юнацтве, пачаў падабацца Лермантаў18. I я зразумеў, чаму, калi пасьля вайны прачытаў у Бунiна19, што Лермантаў, а зусiм ня Пушкiн20 – першы паэт Расеi.
        Некалькi год у школе я сядзеў за адной партай з Шуркам Андрэйчыкам. То быў цiхманы, задуменны хлапец, добра вучыўся па матэматыцы. Лепш за мяне. Але я лепей пiсаў дыктоўкi i сачыненьнi. Тады мы стварылi пэўную каапэрацыю i памагалi адзiн аднаму: ён мне па матэматыцы, а я яму па мовах. Зь цягам часу я зусiм занахабнiчаў i на ўроках матэматыкi чытаў пад партаю кнiжкi. Так доўжылася, аж пакуль дырэктар Сьлiмборскi, ён жа выкладчык матэматыкi, мяне не злавiў i не паставiў двойку. Мусiў выпраўляцца. Было сорамна, бо па астатнiх прадметах меў адны пяцёркi.
        Тут, можа, трэба сказаць яшчэ пра адно школьнае захапленьне – маляваньне. Маляваць пачаў рана, можа, з трэцяй цi чацьвертай клясы, – як звычайна, алоўкам цi акварэльнымi фарбамi для насьценнай газэты, розныя школьныя дапаможнiкi – карты, схемы... Але якое выяўленчае мастацтва ў вёсцы? Ды ўсё ж знайшлося. У суседняй вёсцы Астроўшчына жыў селянiн Бобрык, бедны – бяднейшы, можа, за ўсiх. Але ў часы грамадзянскай вайны ён быў слугою ў якогась заможнага дваранiна недзе ў Сiбiры, казалi, нават у губэрнатара. Дык ён прывёз на радзiму некалькi карцiн алеем, маленькiх такiх эцюдзiкаў. Яшчэ ён прывёз гадавыя пераплёты часопiсаў «Нивы», «Огонька» за некалькi год. «Огонька» нават з пачатку стагодзьдзя аж да 1916 году. Там было шмат рэпрадукцыяў – чорна-белых i каляровых таксама. Я браў у яго тыя пераплёты-падшыўкi, чытаў, разглядаў малюнкi тагачасных мастакоў. Ну i, канешне, сам маляваў. Пасылаў кудысьцi на конкурсы свае малюнкi, перапiсваўся, здаецца, зь Менскiм цi Вiцебскiм домам пiянэраў. Там былi мэтадычныя кабiнэты, адкуль мне прысылалi заданьнi...
        
        Што ж да кніжак, дык яны таксама маюць сваю пару, кожную зь iх трэба чытаць у пэўным узросьце. Цяпер дык шкадую, што рана перачытаў якраз самыя значныя кнiгi, зь якiх у дзiцячым узросьце ўзяў далёка ня ўсё, што належала ўзяць. Але, можа, i памыляюся. Можа, менавiта ў раньнiм узросьце яны i маглi закрануць штосьцi ў душы, а пасьля ўжо рабiлася позна. I пасьля кранала-камячыла жыцьцё, а не ўплывала лiтаратура.
        
        Апроч клясыкі, у гэтую пару давялося прачытаць некалькі кніжак, якія так ці інакш штось закранулі ў дзіцячай душы і засталіся ў памяці. То выпадковыя кніжкі, часам малавядомых аўтараў. Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі «У якуцкай тайзе» І. Строда21. Або «Ад’ютант генэрала» Май-Маеўскага22 – гэтую прадцечу шмат якіх наступных «шпіёнскіх» ці «разьведчыцкіх» кніжак пазьнейшых часоў. «Сіўцоў вражак» Асоргіна23 раскры ў вочы на пасьлярэвалюцыйны час у Маскве. Вядома ж, жахлівы час, убачаны, аднак, з пазыцый трохі інакшых, чым мы звычайна сустракалі ў савецкай літаратуры. Гэта была літаратура 20-х гадоў, творы «папутчыкаў», а не пісьменьнікаў-камуністых. Зь беларускіх у гэтым шэрагу помняцца «Прысады» М. Зарэцкага ды хіба «Спалох на загонах» П. Галавача. Асабліва фінал гэтай хрэстаматыйнай аповесьці.
        
        
        ––––––––––––
        6 Янка Маўр (сапр. Іван Фёдараў, 1883–1971) – беларускі пісьменьнік.
        7 Кніга Мікалая Астроўскага (1904–1936), расійскага пісьменьніка.
        8 Іван Ганчароў (1812–1891) – расійскі пісьменьнік.
        9 Іван Тургенеў (1818–1883) – расійскі пісьменьнік, паэт.
        10 Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Касянкоў, 1901–1937) – беларускі празаік.
        11 Цішка Гартны (сапр. Зьміцер Жылуновіч, 1887–1937) – беларускі пісьменьнік.
        12 Платон Галавач (1903–1937) – беларускі празаік.
        13 Дзьмітрый Мамін-Сібірак (сапр. Мамін, 1852–1912) – расійскі празаік і драматург.
        14 Уладзімір Караленка (1853–1921) – расійскі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
        15 Канстанцін Станюковіч (1843–1903) – расійскі пісьменьнік.
        16 Мікалай Памялоўскі (1835–1863) – расійскі пісьменьнік.
        17 Аляксандр Шэльлер-Мiхайлаў (1838–1900) – расійскі пісьменьнік.
        18 Міхаіл Лермантаў (1814–1841) – расійскі паэт.
        19 Іван Бунін (1870–1953) – расійскі пісьменьнік.
        20 Аляксандр Пушкін (1799–1837) – расійскі паэт.
        21 Іван Строд (1894–1938) – расійскі пісьменьнік.
        22 Уладзімір Май-Маеўскі (1867–1920) – расійскі пісьменьнік
        23 Міхаіл Асоргін (1878–1942) – расійскі пісьменьнік.
        


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.