РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
34. ПАЛКОЎНІК І СЬМЕРШ.
        
34. ПАЛКОЎНІК І СЬМЕРШ.

        
        Палком камандаваў стары служака, герой мiнулай вайны, чалавек увогуле разважлiвы, але малапiсьменны. Нават i ў вайсковай справе малапiсьменны, чым нярэдка карысталiся яго маладзейшыя падначаленыя. На ягоны загад штосьцi зрабiць звычайна спакойна адказвалi: «Але ж тое не па статуце». Палкоўнiк хвiлiну раздумваў i пагаджаўся: ну калi не па статуце, хай будзе так. Насамрэч нiякага статуту тут не было i блiзка, падначаленыя ашуквалi. Аднойчы здарыўся выпадак, якi засьведчыў, хто галоўны ў палку. Неяк прапаў мой салдат, не было яго на сьняданку, не прыйшоў на абед. I нiхто ня бачыў, дзе ён. Toe ўжо было ЧП, i я пайшоў дакладваць. Якраз у кабiнэце камандзiра палку было некалькi афiцэраў, я далажыў, i кампалку кажа: «Пачакаем да вечара». I тут ускочыў палкавы асабiст ды як пачаў крычаць на камандзiра палку, старога афiцэра: «Што значыць – пачакаем? Зараз жа арганiзуйце пошукi, пасылайце на перахват. Ён ужо, можа, па дарозе ў Японiю, здрадзiць радзiме, тады ў нас з вамi паляцяць галовы з плячэй». Палкоўнiк моўчкi выслухаў капiтана i пацiснуў плячыма, што значыла: рабiце, як гэты сказаў. А салдат пасьля абеду знайшоўся – проста ён заснуў у траве за артпаркам. Быў змораны. Трэба, аднак, зазначыць, што страх асабiста быў ня марны, у нас ужо здаралiся выпадкi пераходу некаторых вайскоўцаў у Японiю. Зiмой туды цераз забiты таросамi пралiў перабег памежнiк. Але на востраве была ня толькi памежная служба ў выглядзе наземных заставаў, але i марская, што ажыццяўлялася пагранкатэрамi, асаблiва ўлетку. Катэры прыходзiлi часам да нашага пiрсу. I вось аднойчы салдаты ўбачылi, як з такога катэру згружаюць нейкi мех, бы з качанамi капусты, i адтуль чуецца знаёмы голас: «Прывет, землякi, мяне ўжо прывезьлi». Таго ўцекача ўжо прывезьлi ў завязаным мяшку.
        Сваю чэкiсцкую ролю ў палку капiтан-сьмершавец затым даказваў няраз. I яго баялiся болей за ўсiх. Камандзiр палку мог аблаяць, пасадзiць на гаўптвахту, ня даць чарговага званьня. Гэты ж быў здольны спляжыць усё жыцьцё. I пляжыў, не зважаючы на рэпутацыi i званьнi.
        Аднойчы (тое было яшчэ на самым пачатку майго жыцьця на востраве) я раненька выправiўся на пiрс спаткаць катэр з Паўднёвага Курыльску, якi павiнен быў прывезьцi з рамонту стэрэатрубу. Але не прывёз, i я пайшоў з пiрсу на бераг. I тут спатыкаю таго капiтана, за якiм iдзе другi капiтан, начальнiк штабу батальёну, – чамусь у шынялi i без пагонаў, з маленькiм чамаданчыкам у руках. За iм салдат-аўтаматчык з нарыхтаваным ППШ. Яны хуценька зьбеглi па сходнях i схавалiся на катэры. Тое было дзiўнавата, бо начальнiка штабу я толькi ўчора бачыў на палкавой нарадзе. Што ж здарылася за ноч? Праз колькi дзён таксама на нарадзе кампалку аб’явiў, што капiтан Авяр’янаў арыштаваны за антысавецкiя размовы. А пасьля сталi вядомы i самi размовы. Аказваецца, капiтан аднойчы праспаў развод на заняткi (не пазванiў будзiльнiк), i ён, мацюгнуўшыся, памянуў злым словам «стахановское производство». Праз фанэрную сьцяну тое ўчуў начальнiк артылерыi батальёну, якi тады быў дома, i, канешне ж, стукнуў. Капiтан атрымаў 5 год лягероў.
        С ь м е р ш там лютаваў, як нiдзе. Адмысловых упаўнаважаных тае службы ў палку было цэлае падразьдзяленьне, i яны шчыравалi як мае быць. Iх «хiтры дамок» мясьцiўся якраз памiж казармай i салдацкай прыбiральняй – для зручнасьцi карыстаньня i эканомii часу. Занавешаныя акенцы там сьвяцiлiся да позняе ночы. Нават i пасьля адбою.
        Напачатку я быў прызначаны камандзiрам узводу кiраваньня, абсталёўваў назiральны пункт, вёў дзяжурства i назiраньне за пэўным участкам акiяну. Там жа знаходзiўся i камандзiр батарэi, малады, але заслужаны маёр з пяцьцю ордэнамi за вайну. Увогуле ён быў неблагi афiцэр, не нашмат старэйшы за мяне. Сталася, аднак, што яго пакiнула жонка – зьехала на мацярык, i маёр застаўся бы саламяны ўдавец. Канешне, выпiваў, часам занадта. А ў астатнiм быў дысцыплiнаваны i паслухмяны перад начальствам. I вось аднойчы, як я дзяжурыў па палку, ранiцай у двары штабу паявiўся сьмершавец, падсеў да мяне ў курылцы. Дагэтуль безь людзей я зь iм нiколi не спатыкаўся. I тут ён пытаецца: якiя ў мяне адносiны з маiм камбатам? Кажу, нармальныя. А той, памаўчаўшы, кажа: «А вы ведаеце, што ён быў у палоне i служыў у палiцыi?». Toe мяне зьдзiвiла – я ведаў, што маёр усю вайну праваяваў на фронце, у супрацьтанкавай артылерыi i, трэба ж так пашчасьцiць, нават ня быў паранены. Зноў жа, калi праўда тое, што кажа сьмершавец, дык чаму яго не арыштоўваюць, чаму ён – дагэтуль маёр i яшчэ камандуе батарэяй? Так я падумаў, але гэтаму нiчога не сказаў – хiба можна было ўсумнiцца ў ягонай праўдзе? Яны ж ведалi пра кожнага ўсё, скрозь зямлю бачылi наша мiнулае. I нават нашую будучыню.
        Якраз ва ўсiх часьцях акругi (а можа, i ўсяе Савецкай армii) iшла праверка афiцэрскiх кадраў. Часам на палкавых нарадах чыталi загады камандаваньня пра выкрытых зламысьнiкаў. Запомнiўся адзiн, як сяржант, ардынарац камандзiра палку, стаў палкоўнiкам. Сталася так, што кампалку забiла, а паранены ардынарац узяў ягоныя дакумэнты i выдаў сябе за свайго начальнiка. Са шпiталю ён атрымаў прызначэньне на полк i камандаваў iм да самай перамогi. I камандаваў, мабыць, няблага, бо на той пасадзе атрымаў аж тры ордэны, ды i полк быў узнагароджаны. На судзе ў яго запыталi: «Як жа ты, ня маючы вайсковай адукацыi, таго дамогся?» Палкоўнiк-сяржант адказаў: «Вельмi проста: былi камбаты-героi, якiх я выклiчу i так накручу iм хвасты, што бягуць у атаку, бы ўгарэлыя».
        Афiцэры на нарадзе аднесьлiся да таго па-рознаму. Старэйшыя абуралiся: нахабнiк! Як можна?! Маладзейшыя ж яхiднiчалi: галоўнае мець хвастатых герояў.
        Вiдаць, аднак, настала i мая чарга на праверку. Пасьля заняткаў выклiкае ПНШ47 па ўлiку i моўчкi дae прачытаць сакрэтную паперу. У ёй напiсана прыкладна наступнае. Паводле ўлiку асабовага складу такой-та армii, лейтэнант Быкаў В. У. значыцца забiтым 7.01.44 году i пахаваным у братняй магiле каля вёскi Вялiкая Севярынка Кiраваградзкай вобласцi. Параграф другi: запатрабаваць ад лейтэнанта Быкава В. У. тлумачэньня дадзенага выпадку. Матэрыял дазнаньня даслаць да 17 верасьня гэтага году. ПНШ сьмяецца: «Ну пiшы, як ты вылез з братняй магiлы». Што ж, жарты жартамi, а давялося пiсаць. I не аднойчы. Пасьля яшчэ патрабавалi сьведак, дакумэнты са шпiталю. Адзiн раз выклiкаў сьмершавец, пiсаў i таму тлумачэньне. Але гэтага цiкавiла галоўным чынам, цi быў кантакт з ворагам пасьля майго раненьня. Пра тое, як я ноч праляжаў з трупам нямецкага афiцэра, я, канешне, яму не распавёў.
        Цiкава адзначыць адносiны палiторганаў да таго выпадку. Калi перад тым парторг палку неяк разы два заводзiў са мной размову наконт маёй непажаданай беспартыйнасьцi, дык пасьля – бы адрэзала. Нiхто нi слова. I я быў увогуле рады, бо беспартыйнасьць адкрывала для мяне пэўныя пэрспэктывы, партыйнасьць жа – заводзiла ў поўны тупiк. Я ўсё ж марыў вырвацца на волю...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.