РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
17. БОЙ. КАНТУЗІЯ
        
17. БОЙ. КАНТУЗІЯ

        
        Наступ на Балканы (так званая Яса-Кiшынёўская апэрацыя) пачаўся для нас увогуле пасьпяхова: абарону прарвалi, рынулiся за Прут. Там усчалiся жорсткiя баi за масты i пераправы, бо якраз i немцы з Кiшынёўскага катла таксама пёрлi на тыя масты.
        У горадзе Пермi пасьля вайны выйшла кнiжка пра нашу дывiзiю пад назовам «Ветераны дивизии вспоминают». Там надрукаваны ўспамiны падпалкоўнiка Пiлiпенкi, былога афiцэра штабу дывiзii. Мiж iншым Пiлiпенка пiша i пра адзiн эпiзод тых баёў з удзелам лейтэнанта Быкава. «Боевые порядки стрелкового батальона капитана Савченко, которому был придан взвод лейтенанта Быкова, атаковала вражеская пехота, поддержанная сильным огнем артиллерии, минометов. Около трех часов шел напряженный бой... На рассвете следующего дня гитлеровское командование бросило в бой несколько танков. На участке стрелкового батальона, который поддерживал артогнем лейтенант Быков, появились 3 вражеские машины. Быков подал команду “огонь!”. Два снаряда разорвались рядом с передним танком, но тот продолжал двигаться. Грянул третий выстрел, и немецкая машина остановилась. Другие вражеские танки стали обходить горящую машину, ведя на ходу огонь по нашим орудиям. Осколками вражеского снаряда было повреждено орудие, убит старший сержант Буяненко, ранен наводчик и заряжающий. В эту трудную минуту к орудию встал Быков. Через канал ствола он навел орудие, затем зарядил и выстрелил в приближаюшийся танк противника. Фашистская машина развернулась на одной гусенице и остановилась. Противотанковая батарея полка понесла значительные потерн в личном составе и боевой технике, поэтому лейтенант Быков был назначен командиром взвода роты автоматчиков этого же полка. Не раз ему приходилось со своим взводом ходить в атаку и отбивать контратаки противника». I так далей. Я ня ведаю дакладна, але, па ўсёй верагоднасьцi, гэты тэкст узяты з т. зв. «наградного листа». На самай жа справе ўсё адбывалася трохi iнакш.
        Рэч у тым, што там немцы прарывалiся з Кiшынёўскага катла, таму ўпартасьцi ў iх хапала. Таксама справа iшла пра жыцьцё i сьмерць... У маёй гармаце ня толькi разьбiла прыцэл, яе таксама разьбiла снарадам з танка. Снарад ударыў амаль пад левае кола, ад выбуху нас завалiла зямлёй. Я быў побач з зараджаючым, мiж станiнаў, i на колькi сэкунд, вiдаць, страцiў прытомнасьць. Як узьняў галаву, бачу: мае не паднiмаюцца, наводчык зусiм у зямлi. А танк – во ён, стаiць у якiх пятнаццацi мэтрах i скiроўвае гармату далей, на кагось у наш тыл, – з намi ён ужо скончыў. А нашая гармата зараджаная, наводчык не пасьпеў стрэлiць. Я дацягнуўся рукой i, лежачы, цiскануў на кнопку спуску. Узьняўся пыл, штосьцi там сталася. Гляджу, танк паварочваецца, паварочваецца, – ну, думаю, зараз дасьць мне тут. Аж не – ня дасьць, бо ззаду сьцелецца гусенiца, усё ж я яе зьбiў. Куды дзелiся танкiсты, так i не зразумеў. Бой тым часам трохi перасунуўся збоч, да пераправы, куды яны прарвалiся. Каля агнявой прайшла нашая самаходка, прыбег нехта з другога разьлiку. Але ў мяне дужа балiць галава, з вуха iдзе кроў. Сяржант штось да мяне кажа, а я ня чую. Аглух. Аказалася, ня толькi ня чую, але i нiчога не магу сказаць. Адняло мову. I ўвесь я калачуся. Ужо цi не адваяваўся, думаю...
        На нейкай грузавой машыне паехаў у санбат. Там шмат параненых, дактары ўсе на апэрацыях. Я сеў у цяньку на прызьбе, праседзеў да вечара. Нават падрамаў трохi. Вуха балiць, але кроў больш не iдзе. На зьмярканьнi пайшоў у палатку, дзе дактары. Ды зачапiўся за вяроўку расьцяжкi i – вылаяўся. Паявiлася мова. Toe ўзрадавала неверагодна, i я яшчэ некалькi разоў вылаяўся – усё грамчэй i грамчэй. З заткнутым ватаю вухам пайшоў на дарогу. Позна ўвечары дагнаў свой батальён.
        Адчуваю сакрамэнтальнае пытаньне пра страх: цi баяўся? Канешне, баяўся, а можа, калi i трусiў. Але страхаў на вайне шмат, i яны ўвогуле розныя. Страх перад немцамi – што маглi ўзяць у палон, застрэлiць; страх ад агню, асаблiва артылерыйскага цi бамбовак. Калi побач выбухне, дык, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатовае разарвацца на кавалкi ад дзiкiх пакутаў. Але ж быў i страх, што iшоў ззаду, – ад начальства, усiх тых карных органаў, якiх у вайну было ня менш, чым у мiрны час. Нават болей. Калi цябе камандзiр абяцае расстраляць пад ранак, калi ты ня возьмеш страчаны хутар цi вышыню, цi траншэю (што па тым часе зусiм верагодна), дык яшчэ невядома, каго ты пачынаеш баяцца болей – немцаў цi камандзiра. Немцы яшчэ могуць не пацэлiць, i табе абыдзецца. А свае, камандзiры (цi калi ўвяжацца трыбунал), ужо прамашкi не дадуць. Тут ужо ўсё дужа пэўна i катэгарычна.
        Пасьля яшчэ былi баi, але ў Румынii па танках мы не стралялi. Маю падбiтую гармату выцягнулi з агнявой, замянiлi кола, а прыцэлу не знайшлi. Так мы яе i вазiлi на фармоўку над Луцк, пасьля ў Венгрыю. I да майго новага раненьня яна заставалася без прыцэлу.
        А наконт танка. На фармоўцы ўвосень пачалi прадстаўляць да ўзнагародаў, напiсалi i на мяне: «к орудию встал Быков, через канал ствола навел орудие, затем зарядил» i г. д. Але аказалася, што за той танк ужо ўзнагародзiлi кагось з дывiзiйнай артылерыi, якая там таксама страляла. Выходзiць, Быкаў падбiў падбiты танк? Можа, i так, я спрачацца ня стаў, з начальствам тое бескарысна. Тым болей, што на тым часе я ўжо стаў аўтаматчыкам. Не захацеў стаць ад’ютантам у камандзiра палку, крыклiвага маёра Коваля, i той са злосьцi паслаў мяне ў аўтаматчыкi.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.