РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
18. БРАТАНЬНЕ
        
18. БРАТАНЬНЕ

        
        Тут, можа, варта вярнуцца назад i распавесьцi, як на пачатку вясны адбылося ў нас «братаньне зь немцамi». Сталася тое, як i ў «Праклятай вышынi»33, хаця, можа, трошкi i ня так. Можа, страшней нават. Сапраўды, тыя падзеi здарылiся ў роце аўтаматчыкаў. Вясна, а неяк сапсавалася надвор’е, шыбанула завея, сьнегу навалiла гурбы. А пасьля раптам – сонца, сьнег адразу растаў, зноў вясна. Во якраз у тую ноч перад вясной немцы прагналi роту з вышынi i асталявалiся на ёй самi. А нашы замест таго, каб зноў атакаваць, рашылi замiрыцца, адпачыць, пакуль начальства далёка, штабы адсталi. Iнiцыяваў усё старшына роты. Унiзе працякала рачулка, за якой тая вышыня, а нашыя заселi на гэтым схiле. I во старшына выйшаў да рэчкi, паклiкаў нямецкага обэр-лейтэнанта, i яны заключылi перамiр’е. Наладзiлi сувязь... Сталi хадзiць i нашы, i немцы. Памыць парцянкi, перакiнуцца махоркай i атрымаць замест цыгарэты. Ну i размовы. Словам – братаньне, самае што нi ёсць. I доўжылася яно два днi. Камандзiр роты якраз адсутнiчаў, яго замяшчаў узводны, малады хлопец. А выкрылася як? Праз два днi, як параненых адпраўлялi ў тыл, тамашнi санiнструктар i «стукнуў». Натуральна, начальства ўзьвiлося...
        Аднаго разу ноччу дзьве мае саракапяткi перакiдваюць на чужы ўчастак. Ну, трошкi мне дзiўнавата, але што ж, бывае, чаго начальства ня выдумае. Да ранку збольшага акапалiся, сядзiм. Пяхота крышку наперадзе i ўнiзе, неспакойная, усё варушыцца. Нешта чуем краем вуха, а не разумеем. Ззаду падвезьлi мiнамёты, артылерыю. Я – на прамой наводцы. I во толькi разьвiднела, гляджу – iдуць немцы да рэчкi. Iдуць так свабодна, са зброяй, але адкрыта зусiм. Падыходзяць да рэчкi i крычаць: «Эй, Iван!». I яшчэ нешта. А ў нас усё замерла. Яны пастаялi, мiж сабой пагутарылi, пасьля нешта, вiдаць, западозрылi, i двое бягом назад. Астатнiя таксама пачалi ад рэчкi адступаць. I вось тады нашы ўрэзалi. Спачатку артылерыя, затым падняўся батальён – цераз рэчку на вышыню. А яны маўчаць. Вось ужо ззаду рэчка i лужок, затым пайшла разьмяклая ральля на схiле, а за iм надта крутое месца зь невялiчкiмi кусьцiкамi, там ужо самая вышыня. Як да гэтых кусьцiкаў дайшлi, тут ужо яны ўрэзалi. Толькi некалькi чалавек параненых выпаўзьлi да рэчкi.
        Пасьля месяц цэлы бралi гэтую вышыню. I ў маi яшчэ атакоўвалi, i ўсё бяз вынiку. Так да Яса-Кiшынёўскай апэрацыi, да 20 жнiўня, яна заставалася ў немцаў. А людзей колькi паклалi! Во гэта я там пасьля ледзьве ня трапiў у палон. Замест мяне трапiў начштабу батальёну.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.