РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
22. СЭКСАРД [СЕГЕДА]
        
22. СЭКСАРД [СЕГЕДА]

        
        Шпіталь мясьціўся ў тамашнiм гатэлi ў цэнтры гарадка. Здаецца, то быў двух- цi трохпавярховы будынак. Нумары, як i ўсюды ў гатэлях, маленькiя, цесьненькiя. I набiта ў iх так, што ляжалi зноў па два i па тры чалавекi на ложку. I ў салдацкiх, i ў афiцэрскiх палатах. На гэты раз маiм напарнiкам аказаўся камандзiр стралковай роты, паранены ў твар. Пазiраў на сьвет ён толькi адным вокам, кармiлi яго лыжачкай, не разьнiмаючы рота.
        Канешне, ужо тут было iншае шпiтальнае жыцьцё, чым на Украiне. Галоўнае, у мяне былi ногi, i я часам выходзiў у горад. Мiж тым у горадзе iшло цiкавае жыцьцё. Увечары працаваў рэстаранчык, дзе вяртлявыя, цыганскага выгляду гарсоны налiвалi вiно – за грошы i так, пад абяцаньне заплацiць заўтра. Усюды былi разьвешаны ружовыя абвесткi з прапановай запiсвацца ў венгерскую кампартыю. За гарадзкой ускраiнай у вiнаграднiках былi вiнныя скляпы, каторыя, канешне ж, разрабавалi вызвалiцелi, i адтуль у горад некалькi дзён цякло па канавах вiно. Бы кроў. Мы хадзiлi туды з бутлямi i канiстрамi i прыносiлi ў шпiталь пачастунак. Але на ўваходзе стаяў нампалiт, якi адбiраў увесь унёсак, скiроўваў яго ў сталоўку. У сталоўцы выдавалi па шклянцы за абедам. Такая была сьмешная норма, якую мы ўсё ж знаходзiлi магчымасьць перакрыць шматкроць.
        Добрае было жыцьцё ў шпiталi, але, як i ўсё добрае, хутка скончылася. Якраз пад новы год немцы прарвалi наш фронт, i iх танкавы авангард апынуўся на ўскраiнах гораду. Ноччу ўсiх нас паднялi, i хто мог хадзiць, – пехатой, за паўсотню кiлямэтраў на пераправу ў Байю.
        Была завея, валiў сьнег. Я, яшчэ два лейтэнанты i шпiтальная сястрычка Галя адмахалi за ноч тыя кiлямэтры, выйшлi на бераг Дунаю, дзе месьцiўся гарадок Байя. Там была пераправа. Але на пераправу нас не пусьцiлi, заградатрад хацеў усiх заарыштаваць найперш за тое, што мы былi бяз зброi. Як дэзэртыры цi тыя, што хочуць здацца ў палон. Свой штатны ТТ пасьля раненьня я змушаны быў здаць у полк, а «вальтэр» у мяне адабралi ў шпiталi – «з аружыем не паложана». Ад заградатраду выбавiла нас Галя, мы пайшлi нiжэй па Дунаi i пераправiлiся церазь яго па лёдзе, мiж шугi i палонак. Перайшлi Дунай, пераначавалi ў нейкай хаце – мокрыя, утраiх на адным ложку. Назаўтра дабрылi да новага шпiталю. Рана мая была лёгкая, там зь яе выцягнулi асколак, застаўся толькi невялiчкi абломак, якi ў мяне i дагэтуль. Нашу ў руцэ як памяць.
        У тым тылавым шпiталi ў Сегедзе я быў нядоўга, пад канец месяца выпiсаўся. На спадарожных машынах скiраваў у аддзел кадраў армii, дзе атрымаў накiраваньне – на гэты раз вышэй, у армейскую супрацьтанкавую брыгаду (ШТАБР). Там былi 76-мм гарматы, што мне здавалiся асiлкамi пасьля мае саракапяткi. Памятаю, iшлi ў Дунапатай, дзе фармавалася брыгада, з двума лейтэнантамi – Iвановым i Рыжковым. Гэтыя па вайсковай адукацыi (яшчэ даваеннай) належалi да карпусной артылерыi i дужа бедавалi, што iх заслалi цяпер у супрацьтанкавую, дзе «ствол доўгi, а жыцьцё кароткае». Але iх паслалi туды пасьля штурмбату, у якiм яны адбылi свой тэрмiн, бо з’яўлялiся акружэнцамi i да вызваленьня прасядзелi ў Адэсе. Яны, апанураныя, бедавалi, а я радаваўся, бо для мяне тое было падвышэньнем. Я вырываўся з пакутнiцы-пяхоты.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.