РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
15. ПАГОРАК. САНІНСТРУКТАРКІ
        
15. ПАГОРАК. САНІНСТРУКТАРКІ

        
        Празь дзень ужо трываў бязьлiтасную агнявую калатнечу, ад якой грунтоўна адвык за шпiтальныя месяцы. Трудна было зноў прывыкаць, асаблiва як неўзабаве на нас навалiлiся нямецкiя танкi. Аднойчы пры перамене пазыцыяў наляцела шасьцёра «юнкерсаў», якiя канчаткова дабiлi батарэю, i мы засталiся без гарматаў.
        Сталася так, што пяхота пайшла наперад, а мы адставалi, трэба было мяняць пазыцыi. Падагналi перадкi, прычапiлi гарматы... Але неўзабаве за пагоркам наткнулiся на вiнаграднiк, ад якога павярнулi ў аб’езд, да дарогi. Тут якраз i наляцелi нямецкiя пiкiроўшчыкi. Адзiн зь iх павярнуў да нас i сьпiкiраваў на гармату. Першаю бомбай разьбiла перадок, перабiла станiны з сашнiкамi, паранiла каня, якi, аднак, тузаўся, спрабуючы падняцца. Тады два iншых самалёты сьпiкiравалi на ўцалелую гармату, якую ездавыя што было сiлы гналi ўздоўж вiнаграднiку. Гэтую яны найперш абстралялi з кулямётаў i паклалi коней. Затым стала ўсё прасьцей. Салдаты, натуральна, адбеглiся ў вiнаграднiк, а гэныя з двух заходаў ушчэнт раскалашмацiлi гармату. Два салдаты (ездавыя) былi там забiтыя, два параненыя, снарады зь перадкоў раскiданыя выбухамi па ўсiм вiнаграднiку. А мы з камбатам толькi надарвалi горлы ад крыку, а зрабiць не маглi нiчога. Усё сталася цягам якiх пяцi хвiлiнаў.
        Уцалелi дванаццаць салдатаў, я i камандзiр батарэi – капiтан. Салдатаў аддалi ў батальёны на папаўненьне, а мы сядзiм на КП за ўзгоркам. У мяне настрой – горш не прыдумаеш[:] толькi прыйшоў у «вязучую» дывiзiю, i на табе – зноў разгром. Капітан не сумуе: ён атрымаў новае прызначэньне – начальнiкам артылерыi суседняга палку. А начальнiк артылерыi – гэта не камандзiр батарэi, бяры вышэй, i рызыка мiнiмальная – жыць будзеш. Вось ён дастаў фляжку са сьпiртам, мы трохi выпiлi. Капiтан чакае канавода з канём, якога ўжо за iм паслалi з новае службы. А во i канавод, вядзе на повадзе ладнага конiка для новага начарта. Мы разьвiтваемся. «Ну, Быкаў, жадаю табе дажыць да пабеды». Ты дык, можа, i дажывеш, думаю я. А мне... Зь цiхай зайздрасьцю праводзiў яго. Наш КП, можа, за кiлямэтар ад пярэдняга краю, але за пагорачкам. А яму трэба ехаць у тыл, але таксама цераз пагорачак, дарэчы, увесь раскапаны мiннымi выбухамi. Праўда, ёсьць i другая дарожка – у аб’езд, па лагчынцы. Гляджу, мой капiтан даскакаў да гэтай разьвiлкi, трохi прымарудзiў, мабыць, рашаючы, куды скiраваць. I скiраваў наўпрасткi, цераз пагорак. Дужа порстка паехаў. I вось ён выскоквае на пагорак, а тут мiны – бах, бах! Ён хутчэй. А мiны зноў бах, бах, бах! I ўсё там завалакло дымам ды пылам. А як тое воблака зьдзьмула ветрам, гляджу, конь бяжыць з пагорку, повад матляецца, а седака няма. Канавод вярнуўся адзiн. А ўвечары выцягнулi забiтага капiтана. Во такi ён, вайсковы лёс!
        Пад Унгенамi – ёсьць такая памежная станцыя перад Румынiяй (дзе пасьля мытнiкi рабiлi свой славуты савецкi «шмон») – сталi у абарону. Калiсьцi мы гэтую станцыю бралi, здавалi таксама. Гэта перад якой – «Праклятая вышыня30. Паколькi я без гарматаў, паслалi мяне на ПНП (перадавы назiральны пункт) камандзiра палку дзяжурыць ноччу. Камандзiр палку на сваiм КП сьпiць (отдыхает, на уставном языке), а мы павiнны ня спаць, глядзець i слухаць. У маiм падначаленьнi разьведчык i тэлефанiст. Увогуле ПНП – гэта земляная шчылiна, трохi прыкрытая жэрдкамi з плашчпалаткай наверсе. На перадавой усталявалася некаторае зацiшша, асаблiва ўначы. Перад намi трошкi ўбаку на нэўтралцы месьцiцца невялiчкае малдаўскае сяльцо, хатаў, можа, 10–15. Людзi адтуль, канешне, уцяклi ў тыл, хто ж уседзiць там пад абстрэлам. Некалькi хатаў ужо згарэла, а рэшта пакуль стаiць. Мой разьведчык надыбаў там ноччу нейкага дзядзьку, якi застаўся пiльнаваць хату. Ну i, канешне, у яго ёсьць некалькi курыц i вiно. I вось мы аднойчы... Камандзiр палку калi пазвонiць ноччу гадзiнаў у дванаццаць, а так – цішыня. Тэлефанiст застаецца, а мы iдзём, тым болей блiзка, можа, якiх метраў сто ўнiз па схiле. Дзядзька зловiць нам курачку, абскубе, зварыць (уначы дыму не вiдно), прынясе гарлачык вiна. Мы самi паямо ў цяпле i тэлефанiсту прыхопiм у кацялочку. У полi халадэча, а ў хаце добра. Вырашылi, што можна i кiмарнуць з гадзiну ў цяпле. Так мы там пасьвiлiся. Не сказаць, што часта, але разы чатыры хадзiлi.
        I вось аднойчы – яшчэ курачка не зварылася, – што такое?.. Стралянiна, выбухi гранатаў, нейкiя крыкi... Мы, канешне, кулём на гароды... Побач яшчэ нехта бяжыць, страляюць з аўтаматаў, нiчога не разабраць у цемры. Прыбеглi на ПНП, а там тэлефанiст ужо апраўдваецца, камандзiр палку крычыць у трубку: што адбываецца, дзе Быкаў? У сяле гараць хаты, – стралянiна, праўда, сьцiхла. Я пачаў тлумачыць: хадзiў даведацца, што там здарылася. А здарылася тое, як пасьля высьветлiлася, што туды хадзiлi не толькi мы з разьведчыкам, але хадзiў i камандзiр батальёну з начальнiкам штабу, да таго ж хадзiлi i немцы таксама. Во яны i сутыкнулiся. Пабiлi нашых, начальнiка штабу ўзялi ў палон. Пасьля пачалося расьсьледаваньне, намi займа ўся с ь м е р ш, але неяк абышлося. Hi я, нi разьведчык, нi тэлефанiст ня выдалi нашыя паходы па начах, а так рознае магло быць. Маглi прыпiсаць кантакт зь немцамi.
        Санiнструктарамi ў войску часта былi дзяўчаты. Праўда, на перадавой звычайна сустракалiся тыя, што не спатрэбiлiся ў тылах. Прыгажэйшыя, маладзейшыя, канешне, заставалiся пры штабах, на розных тылавых пасадах. Штабоў жа, як i тылоў, хапала: апроч вайсковых яшчэ ж i палiтадзьдзельскiя штабы, штабы тылу ды контрразьведкi с ь м е р ш. Хоць паводле штату дзяўчаты i лiчылiся санiнструктарамi, сувязiсткамi, снайпэрамi, але жылi пры начальстве. Кожны маёр, палкоўнiк, тым больш – генэрал меў сабе ППЖ, i тое было як бы ўзаконена. Рэдка якая маладая i прыгожая апыналася ў батальёне, ня кажучы ўжо пра роту. I яны не былi дурнiцамi, ня дужа iмкнулiся на перадавую. Па дарозе ў дывiзiю я спаткаў дзяўчыну, старшыну цi сяржанта па званьні, якую таксама накiроўвалi ў нашу часьць. Прыгожая дзяўчына, маладая, здаецца, вострая на язык. Яна iшла ў дывiзiйны батальён сувязi, але я падумаў, што наўрад цi затрымаецца ў тым батальёне. Якраз пра тое мы тады гаварылi, i яна так калюча адказвала. Потым я пайшоў далей, у полк, батальён, а дзяўчына засталася ў штабе дывiзii. Празь нейкi час сустракаю яе ўжо ў нашым палку, пытаюся: чаго гэта вы тут? А яна кажа: перавялi. Ну, перавялi дык перавялi. А пасьля ўжо, калi я быў камандзiрам узводу аўтаматчыкаў i бегаў пад агнём з аднаго флангу на другi, якраз пачуў знаёмы голас. Ля КП батальёну. Трохi мне стала цiкава, зазiрнуў у ровiк, а там ля тэлефона – тая дзяўчына. Я пытаюся: што, зноў перавялi? Так, кажа, ня ўжылася з ротным у палкавой роце сувязi... Значыць, не захацела спаць зь iм, во ён i сьпiсаў яе ў батальён. Так яе характар i прывёў яе на самую перадавую. А так бы скончыла вайну ў тыле, пры ўзнагародах. А тут цi хоць жывая засталася, ня ведаю.
        Маладыя ў войску, тым болей на фронце, былі пад узьдзеяньнем магіі зброі, асабліва стралковай. Нашыя «драгункі» (ня кажучы ўжо пра «СВТ») нікому не падабаліся. Кожны баец пры выпадку наравіў замяніць гэтую даўжэзную няўклюду на які карабін ці трафэйную нямецкую. Таксама як і аўтамат ППШ – праслаўлены (як і ўся нашая зброя, прапагандай) ды няўклюдны. Канешне, нямецкі «шмайсэр» быў ва ўсіх адносінах лепшы, але яго трэба было «дастаць». Як і патроны да яго. Зноў жа, на тую замену дужа коса глядзела начальства, магло ўгледзець у тым палітыку. Прасьцей было зь пісталетамі – ня так кідаліся ў вочы. Я першай парой абыходзіўся без ТТ, які належаў [па званьні], але які не далі, у пяхоце меў ППШ, таго было даволі. Але пасьля набыў «парабэлум», які доўга ў мяне быў на дзязе. Праўда, як сталі ў абарону ў Малдавіі, ня стала нямецкіх патронаў, дык я, калі была патрэба, страляў зь яго нашымі, ад ППШ – яны падыходзілі, хаця білі карацей, чым нямецкія. Пасьля атрымаў ТТ, а «парабэлум» замяніў на «Вальтэр» – так і хадзіў з двума пісталетамі на дзязе. Толькі ў шпіталі застаўся бяз зброі, за што ледзьве ня трапіў пад расстрэл заградатраду на Дунайскай пераправе ў Венгрыі.
        Страляць зь пісталета ў жывога немца, на шчасьце, не давялося, у аўтаматчыках страляў з аўтамата – на адлегласьці, па тых, што ўцякалі, аднойчы – што атакавалі. Быў бой у траншэях, які апісаны мной у «Яго батальёне»31, але там болей за ППШ ішлі ў ход гранаты – свае «лімонкі» і нямецкія «яйкі».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.