РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
29. МІКАЛАЕЎ
        
29. МІКАЛАЕЎ

        
        Нядоўгi час пасьля я правёў у стралковай дывiзii пад Бургасам, але i тую расфармавалi, вывеўшы на станцыю Кодыма Адэскай вобласцi. Са станцыi Унгены мы iшлi пешым маршам – якраз па тых месцах, дзе два гады таму ваявалi. У тое лета на поўднi панавалi страшэнная засуха i яе звыклы спадарожнiк – голад. Малдаўскiя сёлы стаялi панiклыя, безь людзей, людзi сышлi на поўнач – Украiну, Чарнаўцы. Забег я ў сяльцо пад вышынёй, куды хадзiлi ўначы i дзе нас ледзьве не захапiлi ў палон. У тым сяльцы я не сустрэў нiводнага чалавека, яно зусiм абязьлюдзела. Не было i гаспадара, якi частаваў нас курацiнай. Адна лебяда ў дварах, поле чорнае, выпаленае сьпякотай. У вайну не было гэткага...
        Улетку я быў ужо ў Мiкалаеве, у тамашняй стралковай дывiзii. Дывiзiя стаяла ў летнiх лягерах пад Цярноўкай за Бугам. Упершыню тады давялося напоўнiцу зьведаць усе пяшчоты стэпавага поўдню. Найперш далiся ў знакi вецер, пыл i пясок. Страшэнная сьпёка, i нiдзе нiводнага дрэўца. Усё ў пыле – пасьцелi ў палатках, пыл на сталах у летняй сталоўцы, на посудзе, на апратцы людзей. Неаднойчы тады ўспамiнаў я нашы мiлыя лясы-пералескi, клёны i дубы прысадаў, iх паласатыя ценi цераз вулiцу. Прыгажуны – лясныя азёры... Праўда, тут блiзка была рака, але ля ракi патрулi – пiльнуюць, каб нiхто не падышоў i блiзка. Такi ўжо спрадвечны прынцып у войску: куды трэба, туды не пушчаць. I гнаць, куды нiкому ня трэба. Усе заняткi на голай, без травы, стэпавай роўнядзi, усё назiраецца са штабнога пагорку. Як заўсёды ў мiрны (ды i ваенны) час, заняткi, страявая i палiтпадрыхтоўка. Усё на сьпёцы, з ранку да вечару.
        Там мяне ўпершыню пасадзiлi на гаўптвахту – утапiўся салдат. Пасьля заняткаў пайшоў самавольна на Буг, бухнуўся ў ваду i ня вынырнуў. Можа, знарок, а можа, i не. Але хто вiнаваты? Вядома ж, камандзiр узводу. Хоць камандзiр у той момант быў на iнструктажы па палiтзанятках. Ды ўсё роўна пасадзiлi. На гарнiзоннай гаўптвахце парадкi катаржныя, – нi сядзець, нi ляжаць. У пяць пад’ём, лежакi выносяць. Каб не садзiлiся, на цэмэнтную падлогу вылiваюць пару вёдзер вады. Камэндант – зьвер. Мала банальных зьдзекаў, яшчэ ўносiць асабiсты элемэнт – увесь дзень люта лаецца, абражае апошнiмi словамi, бы ўласных заклятых ворагаў.
        Пад восень захварэў, паклалi ў шпiталь. На гэты раз у самы здатны для таго час – перад iнспэктарскай праверкай. Шпiталь вокнамi выходзiў на пляц фiзгарадку. Iнспэкцыю прыехаў рабіць сам камандуючы Адэскай вайсковай акругай маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Мы назiраем з другога паверху шпiталю, як ён тое робiць. Усiх афiцэраў – маладых i старых – пастроiлi ў шэраг ля фiзкультурнага снараду «кабылы». Камандзiр палку камандуе: упярод! Да кабылы валюхаста бяжыць якi-небудзь лысы, таўставаты, гадоў пад 50 маёр, камандзiр батальёну, робiць спробу пераскочыць, ды дзе там, саступае ўбок. Наступны – тое ж самае. Ну, маладзейшыя, узводныя пераскокваюць, i то ня ўсе. Хто не пераскочыў – у асобны шэраг. Такiх апынулася бальшыня. I маршал пачынае мацюгацца: зажралiся, распанелi, ня хочаце добрасумленна служыць савецкай радзiме, вялiкаму таварышу Сталiну... Во як трэба – вучыцеся! Падтыкае пад дзягу полы шыняля, кароткая разьбежка i – гоп! Пераскочыў. I загадвае камандзiру палку: трэнiраваць! Як натрэнiруюцца, далажыць. Сеў у свой «вiлiс» i паехаў. «Дурак, хоць i Жукаў», – кажа яму ўсьлед сiвы начфiн артпалку.
        Увечары адзiн хворы, капiтан-артылерыст, якi ў вайну служыў на Першым Украiнскiм фронце, распавёў, як камандуючы фронтам Жукаў лiквiдоўваў увосень 43-га нямецкi прарыў пад Жытомiрам. Езьдзiў, як заўсёды, на «вiлiсе» з бронетранспарцёрам галаварэзаў-аўтаматчыкаў i бартавым аўтамабiлем ваеннага трыбуналу. Дзе якая няўстойка, хапаў першых жа, хто трапляў пад руку, – салдат цi афiцэраў – загадваў аўтаматчыкам расстраляць. З кiшанёў яшчэ не астылых трупаў трыбунальшчыкi даставалi дакумэнты і афармлялi прысуд. Маршал сам не забiваў i нiчога не падпiсваў, тое рабiлi iншыя – паводле ўсiх правiлаў вайсковай юрыспрудэнцыi.
        Позьняй восеньню перайшлi на зiмовыя кватэры. Салдаты – у старыя, мiкалаеўскага часу казармы, афiцэры – хто куды, на прыватныя кватэры. Перад тым я спаткаў майго сябра Вальку Бахцiгозiна, зь якiм разлучыўся ў Сафii. Валька ўсё малодшы лейтэнант, але служыць у артпалку, дзе, канешне, болей прэстыжна i спакойна, чым у стралковым. Валя ўзяў мяне да сябе на кватэру, якую нядаўна зьняў у старой адзiнокай бабулi. Бабуля пусьцiла нас з умовай, што на зiму мы дастанем ёй дроў. Мы абяцалi, хаця дзе iх дастаць, ня ведалi самi. Зрэшты, так i не дасталi i перажылi зiму ў няпаленай хаце, амаль не распранаючыся нанач. Харчавалiся ў сталоўцы, разам з салдатамi: суп вермiшэлевы, каша пярловая, чай, часам кампот. I то добра. Гараджане i таго ня мелi, жылi голадна, прадукты – па картках. У горадзе можна было купiць шклянку вiна – сухога цi паўсухога. Звычайна вырашалi, колькi градусаў, што будзе мацней? Што мацней, тое i пiлi. Але, як вядома, напой зь вiна слабы...
        Вайна ў гэтым паўдзённым горадзе нiбы i не спынялася. Стралялi на вулiцах, асаблiва ўначы. Былi выпадкi нападу на нашыя каравулы, што ахоўвалi прадуктовыя склады. Нападалi на афiцэраў, рабавалi ўначы. Адзiн камандзiр роты, позна iдучы з казармы дадому (жыў далекавата, за паркам Пятроўскага), прыхапiў з сабой пiсталет, што ўвогуле не дазвалялася. Якраз ля парку яго спаткалi двое: зьнiмай шынэль, давай сапагi... Ротны дастаў пiсталет i стрэлiў, забiў аднаго. Другi ўцёк. I во суд ваеннага трыбуналу: за забойства грамадзянiна такога грамадзянiн такi (наш капiтан) прыгаворваецца да шасьцi гадоў лягероў. Пасьля суду капiтан кажа: «Якi ж я дурань! Хай бы яны мяне да кальсонаў распранулi, голы б дабег дамоў. А так...». Судзьдзi яму спачувалi, але – закон!
        Я i тут падаў два рапарты на дэмабiлiзацыю, ды марна. I памалу страцiў надзею вырвацца з войска. Шкада было Вальку, якi сапраўды хацеў служыць, ды напрыканцы зiмы яго дэмабiлiзавалi. На разьвiтаньне мы выпiлi ў забягалаўцы, i я праводзiў яго на вакзал. Валька ехаў у свой сiбiрскi Ачынск да мацi. Для яго i вайна, i вайсковая служба скончылiся бяз радасьцi. Не выслужыў Валька нi чарговага званьня, нi ўзнагароды. Хоць ваяваў i служыў ня горш за iншых. А можа, нават i лепш. Але быў надта малады, дужа сумленны. I – наiўны. Хаця i я ня надта прыдбаў за вайну i службу – адну зорку на грудзi ды адну на пагоны. I ўсё. Ня тое што iншыя. Неяк спаткаў у кiнатэатры Валерыя К., былога аднакашнiка па Саратаўскiм вучылiшчы. Той ужо старшы лейтэнант i два ордэны на грудзях, служыць iнструктарам палiтаддзелу па камсамолу. I тады мне ўспомнiлася, як ён клапацiўся перад выпускам, зьбiраў рэкамэндацыi ў партыю. Мы яшчэ кпiлi: ня ўсё роўна, кiм цябе закапаюць – беспартыйным цi бальшавiком? Ён бы ня чуў нiкога i перад ад’ездам на фронт усё ж пасьпеў атрымаць кандыдацкую картку. А на Дняпры ў аддзеле кадраў, як сталi разьмяркоўваць па дывiзiях, яго пакiнулi ў палiтаддзеле. Тады мы i сьцямiлi – разумны ён чалавек, хоць i малады. Так i аказалася.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.