РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
38. ДОЛІНСК
        
38. ДОЛІНСК

        
        Тут была трохi iнакшая атмасфэра – фарсiравалi баявую падрыхтоўку, мелася праверка дывiзii нейкай камiсiяй Мiнiстэрства абароны. Зрэшты, тых розных адмысловых камiсiяў заўжды было мноства, для салдатаў i нiзавых армейскiх падразьдзяленьняў яны ня мелi нiякага значэньня. Затое вышэйшае начальства заўжды ўпадала ад iх у панiку i пасылала свае папярэднiя камiсіi. Такiм чынам, войска кiравалася спрэс камiсіямi зь iх праверкамi, кантролем, i – бясконцымi нарадамi, дзе «накручвалi хвасты». Адзiн наш новы камандзiр дывiзiёну падпалкоўнiк Дзятлаў заўжды быў спакойны, гэты ўлюбёны ў артылерыю афiцэр, неблагi матэматык, з свае наiўнасьцi думаў, што галоўнае для нас – умець па-майстэрску страляць, а не палоць канавы, баючыся прыезду камiсій. Кожны тыдзень ён нас, камбатаў, трэнiраваў па артстралковай, спакойна, але настойлiва выпрацоўваў з нас прафэсiяналаў, майстроў трапнага агню. Сьпярша тое яму ўдавалася, мы, трое яго падначаленых, няблага правялi самыя цяжкiя i складаныя батарэйныя стрэльбы па марскiх цэлях, тое ж было пасьпяховым i ў складзе дывiзiёну. Камдыў мог быць задаволеным i нават разьлiчваць на нейкiя даброты ад начальства. Але, як вядома, д’ябал у войску нiколi ня сьпiць, ён заўжды на бязьзьменным дзяжурстве. Падпiльнаваў д’ябал i наш дывiзiён – неяк уначы загарэлася казарма. Паколькi яна, як, дарэчы, i ўсё тут, была з дрэва, дык да ранку i згарэла датла. Людзi ўбераглiся, але згарэла шмат зброi, тэхнiкi, рознага вайсковага майна. А тут яшчэ, як прыехалi пажарнiкi, у вогнiшчы пачалiся выбухi – рвалiся снарады i наўкола засквiрчэлi асколкi. Як пасьля высьветлiлася, то былi прыхаваныя боепрыпасы, якiя старшыны мелi ў капцёрках, каб кожны раз перад iмiтацыйнымi стрэльбамi ня бегаць па iх на склады.
        Дагэтуль не магу зразумець, як за той пажар наш Дзятлаў ня страцiў пагоны. Ды i мы разам зь iм. Праўда, тое ды iншае страцiў адпраўлены на пэнсiю немалады ўжо камандзiр палку. Мабыць, гэта выратавала iншых. Што да мяне, дык я ў чарговы раз падаў рапарт на дэмабiлiзацыю. Паколькi ранейшыя мае захады на гэты конт ня мелi вынiку, дык я зьвярнуўся да мiнiстра абароны маршала Малiноўскага, якi быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ад нашай акругi. Тое давала мне права на адмысловы зварот.
        Доўга не было нiякага адказу, i я пачаў ужо думаць, што мой рапарт не дайшоў да маршала. Ды неяк сьцюдзёным студзеньскiм ранкам пазванiлi з Долiнску, каб я неадкладна прыбыў у штаб дывiзii. Адзiная дарога туды колькi дзён была перамецена, i я пашыбаваў чыгункай. Насустрач дзьмуў ледзяны вецер, мароз быў градусаў пад 30. Але я шыбаваў, радуючыся, што, мабыць, нарэшце наш дэпутат звольнiць мяне з свае апрыклай мне армii, якая ўжо рабiлася для мяне вечным пракляцьцем. Азяблы i абмёрзлы прыйшоў у пэўную штабную каморку, далажыў. Малады франтаваты афiцэр-кадравiк паварушыў на стале паперы i знайшоў патрэбную. «Вы зьвярталiся да Мiнiстра абароны, маршала Савецкага Саюза, дэпутата Вярхоўнага Савету Саюза СССР таварыша Малiноўскага?» – «Так, зьвяртаўся». – «Атрыманы адказ. Зачытваю: паводле артыкулу такога Канстытуцыi СССР служба ва Узброеных Сiлах СССР ёсьць сьвяшчэнны абавязак кожнага грамадзянiна СССР. Растлумачыць тав. Быкаву В. У., што ён як грамадзянiн СССР цалкам i поўнасьцю павiнен выконваць патрабаваньне Канстытуцыi Саюза ССР. Подпiс: Мiнiстр абароны Саюза ССР, Маршал Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савету Саюза ССР Р. Малiноўскi. Вам зразумела?» – «Зразумела». – «Расьпiшыцеся, што азнаёмлены...»
        Бы пабiты, стомлены i падаўлены прыбрыў у свой таежны пасёлак. Даўно ўжо зразумеў, што вырвацца з войска па-добраму – марная справа. Заставалася адно выйсьце – скандал. Але на тое патрэбны быў iншы характар, якiм я не валодаў. Зноў жа, тут важна было не перабраць меру, каб замест дэмабiлiзацыi не апынуцца пад трыбуналам. Як мой колiшнi сябра Лёшка Клiмаў, якi, неяк добра «ўзяўшы», нацкаваў на крыклiвага начальнiка штабу сваю аўчарку – вялiзнага, даволi злоснага Джыма, i загрымеў пад суд. З адной няволi прыдбаў яшчэ горшую.
        Па дарозе са службы спаткаў знаёмага нампатэха, якi сказаў: «Дзiвак-чалавек, да каго ты зьвяртаешся! Што мы для мiнiстра, дэпутата i маршала? Во i я, напрыклад. Служу з вайны i ўсё камандзiрам тэхроты. Неяк прыехаў Малiноўскi з iнспэкцыяй, сабраў афiцэраў – якiя жалабы? Ну я i сказаў: званьне не прысвойваюць, 15 год – капiтан. Ён да ад’ютанта: запiшы. Той запiсаў. Чакаю. Увосень загад па кадрах. Параграф першы – званьне палкоўнiк прысвоiць... Параграф другi – званьне падпалкоўнiк... Трэцi – маёр. Я чакаю, мяне ўсё няма. Нарэшце – званьне капiтана прысвоiць камандзiру транспартнай роты Сьцепаненку, гэта значыць, мне. Я ўстаў, плюнуў i пайшоў. Дзякуй за клопат, таварыш маршал. Так i хаджу – двойчы капiтанам».
        Я маўчаў, бо мне ня званьне патрэбна – патрэбна, каб мяне адпусьцiлi на волю. Абрыдзеў мне гэты расейскаяпонскi Усход, хачу дамоў. Мiнула ўжо чатыры гады, як я абыходжуся бяз водпуску, зьнябыўся на чужыне, сумую па сваiх чэзлых алешнiках. Што мне гэтыя таежныя нетры, кедры ды бамбук[?] Ды гэтае вайсковае бязладзьдзе, уцiск i дысцыплiна – я хачу дадому.
        Але тое былi асабiстыя, суб’ектыўныя жаданьнi, а служба i рэальнае жыцьцё патрабавалi свайго – жорсткага i канкрэтнага. Кожнага дня, як заўжды ў 9.00 – развод на заняткi. Камандзiру батарэi трэба прыйсьцi раней, узяць рапарт ад дзяжурнага, праверыць якасьць «запраўкi коек». О, гэтыя «койкi» ды iхняя запраўка, зь якой пачынаўся лёс кожнага дня! Iх правяралi дзяжурныя, старшына, камбат, а пасьля i камдыў. I ня дай Бог, калi яшчэ праверыць камандзiр палку цi начальнiк штабу. Ужо яны абавязкова знойдуць, што дзесь крыва цi няроўна, i ўбачаць у гэтым злачынства супраць дзяржавы. Можна быць выдатным спэцыялiстам свае вайсковай прафэсii, «адданым справе Ленiна-Сталiна», але калi ў тваёй атэстацыi будзе запiсана, што ты недастаткова патрабавальны да выкананьня ўнутранага распарадку, дык нiякага падвышэньня табе ня бачыць. Я ня прагнуў падвышэньня, таму аднойчы i назаўжды плюнуў на ўнутраны распарадак зь ягонымi «койкамi». Але тое ня значыла, што на яго ж плюнулi мае начальнiкi. Яны якраз i ня плюнулi, а засяродзiлi на тым усю сваю пiльную ўвагу, якую i зафiксавалi ў характарыстыках i атэстацыях Быкава. З гэтага можна зрабiць выснову, што як Быкаў адносiўся да вайсковай службы, так i служба адносiлася да яго. Узаемна мы адно аднаго не прымалi.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.