РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
12. ПЕРШАЕ РАНЕНЬНЕ
        
12. ПЕРШАЕ РАНЕНЬНЕ

        
        Увечары, як пацямнела, мiнамётны агонь спынiўся, i камандзiр батальёну капiтан Сьмiрноў загадаў выстрайвацца ў паходную калёну, якую павёў кудысьцi ў стэп. Пасьля агнявога напружаньня трохi павальнела, стала на душы спакайней. I вось мы iдзем, у стэпе даволi сьветла, хоць месяца не было. Нейкая дарожка палявая, трошкi наежджаная. Я iду побач з нашым другiм узводным, якi нядаўна прыбыў у роту. Ён – старшы лейтэнант, артылерыст, але з акружэнцаў, i таму яго паслалi ў пяхоту – на перавыхаваньне. Наперадзе iдуць камандзiр батальёну, далей разьведка, а мы ў сярэдзiне калёны. Можна расслабiцца. Бой грымiць, але дзесь зводдаль i збоку, а тут быццам цiха. Раптам гляджу – побач у зарасьнiку кукурузы нейкiя людзi. Толькi я iх згледзеў i нават не пасьпеў яшчэ што падумаць, як адтуль густа паласнулi чэргi – трасiруючымi па ўсёй калёне. Чорт ведае, што вакол пачалося, такi ўраганны кiнжальны агонь. А паводле загаду камбата ў выпадку нападу нашая рота разгортваецца зьлева ад дарогi, iншыя – справа. Я, канешне, зьбег з дарогi, упаў на сьнег. У мяне быў аўтамат, але пры iм толькi адзiн магазын. Чаму адзiн?
        Перад наступленьнем кiнулi нам невялiкае папаўненьне з тылавых падразьдзяленьняў. У нашу роту далi ручны кулямёт i прыслалi батальённага пiсара. У пiсара быў аўтамат, але без патронаў... Але сьпярша пра кулямёт. Вось пачынаюць выцягваць калёну, а ў мяне нiхто ня хоча браць кулямёт. Шмат людзей зь Сярэдняй Азii – мая нi бяльмеса, мая нi бяльмеса. I астатнiя адмаўляюцца: я не служыў, ня ведаю, як зь яго страляць. Каб ня кiдаць кулямёт, аддаў яго нейкаму дужаму дзядзьку, каб ён хоць нёс. Нельга ж губляць кулямёт... А тут стаiць пiсар без патронаў, мармыча: што мне рабiць, толькi блытацца пад нагамi? Хiтраваў, мабыць, хацеў, каб яго адправiлi з роты. Тады камандзiр роты кажа: Быкаў, аддай ты яму дыск, каб ён ня ныў. Ну я i аддаў, бо болей аўтаматаў ва ўзводзе не было, усе толькi зь вiнтоўкамi. А сам застаўся з апошнiм, што пры аўтамаце. Toe было, канешне, памылкай. А можа, i паратункам, як пасьля выявiлася.
        А тут, упаўшы, бачу, што справы нашыя – швах. Папершае, з кукурузы iдуць танкi. Колькi iх там, не зразумець, можа, чатыры цi пяць. Цi яшчэ болей. Узраўлi рухавiкi, i яны рушылi, загрукацелi iх кулямёты. А мiж танкамi – аўтаматчыкi, i крычаць: рус, здавайся! Так яны заўсёды крычалi, калi заганялi нас у якую пастку. Ну, я пачаў бiць з аўтамата, здалося, задаў iм агню. Але во аўтамат змоўк, значыць, патроны ўсе. Азiрнуўся назад, а нашы далёка ўжо бягуць у полi. Тут засталiся толькi тыя, што ўжо не кратаюцца. I я лiхаманкава рашаю для сябе: ляжаць цi ўскокваць? Калi праляжу яшчэ хвiлiну, дык яны мяне возьмуць жывым. Калi ўскочу, дык буду расшкуматаны кулямётнай чаргой. Што лепей?
        Але немцы ў той час перанесьлi агонь на тых, што адбеглiся далей, мусiць, блiзка ля сябе яны цэляў ня бачылi. Агняны напор нiбы павальнеў. Я ўскочыў i кiнуўся перабежкамi. Нават не перабежкамi, а рыўкамi. Ускокваю, а праз тры-пяць крокаў падаю. Затым зноў ускокваю i зноў падаю. I так трошкi адарваўся ад немцаў. Прытым я навучыўся пазнаваць, калi яны страляюць па мне. Як чэргi пачынаюць мiльгаць вакол, падаю. А як перамяшчаюцца па iншых, ускокваю. I ў такi момант, як бег, па лытцы моцна ўдарыла, бы палкай. I я ўпаў. У боце адразу стала горача, гэта палiлася кроў. Я думаю: вiдаць, перабiла нагу. Калi так, дык усё, скончыўся Быкаў... Але ўсё ж праз колькi сэкунд ускочыў, чакаю, падломiцца нага цi не? Не, быццам не падломваецца. Толькi балiць i ў боце ўжо хлюпае. Аўтамат без патронаў, але ў мяне i безь яго навешана: палявая сумка, дзьве гранаты, адна супрацьтанкавая, кумулятыўная, – даволi несуразная штуковiна. Па-першае, цяжкая, далёка ня кiнеш, па-другое, трэба, каб яна ўдарыла аб браню сваiм донцам, зь якога толькi i можа тую браню праламiць. А каб граната так ударыла, у яе рукаятцы зроблены стабiлiзатар – такая стужка з тканiны. Увогуле кiдаць яе вельмi нязручна. I тармозiць яна сама сябе, ды яшчэ гэты палёт... Кiдануў я гэтую гранату няўдала. Вiдаць, недакiнуў, i яна не ўзарвалася. Або я ня трапiў, i цяпер не разумею, што атрымалася.
        А з танку мяне заўважылi, i той рашуча давярнуў у мой бок... Ну, тое расказваць доўга, а так гэта сэкунды... I вось я закруцiўся, бы вуж, на сьнезе, ледзьве пасьпеў выхапiць з-пад танка ногi, як ён гусенiцай – па полах майго шынялю i пайшоў далей. Здалося, я ўжо разьвiтаўся з жыцьцём. Але гляджу: там, дзе танк, хтось ускоквае i шырока размахваецца гранатай, аж адлятае ўбок палявая сумка. З палявой сумкай у нас быў толькi ротны, лейтэнант Мiргарад. Выбух, танк засмылеў i неўзабаве запалыхаў на сьнезе. Там усчалася стралянiна, але гэта ўжо нашы забахалi, мабыць, па танкiстах. А я з гэтага месца ўсяляк – то бокам, то на каленях пачаў пад дымам прабiрацца далей. I тут якраз побач надарыўся санiнструктар нашае роты, аказваецца, ён бачыў, як мяне паранiла. Санiнструктар i кажа: ня трэба туды, за ўсiмi, немцы якраз туды i цаляюць. Давай у гэты бок, дзе кукуруза, там быццам лагчынка. I праўда, мы павярнулi ўбок, дзе тырчэла нейкае будыльлё, i выйшлi з-пад удару, якi кiраваў на сьцiрту. Пасьля патрапiлi на нейкую дарожку. Там ён сьцягнуў мой бот, перавязаў нагу. Рана была скразная, прабiла галёнку, як пасьля аказалася, адшчапiла частку касьцi. Нага ад таго не падламiлася, але боль быў страшэнны, я потым праваляўся ў шпiталi студзень, люты, сакавiк – амаль тры месяцы. Не зажывала...
        Яшчэ забыўся сказаць, што, як бег, яны абстрэльвалi нас i з танкавых гарматаў. I вось адзiн снарад разарваўся якраз наперадзе, мяне моцна выцяла ў жывот, – у гарачцы здалося, што я атрымаў яшчэ i асколак. Асколак у жывот – то вельмi кепска. Хаця сьпярша боль невялiкi, гэтыя параненыя доўга не жывуць. Я ўжо бачыў такiх. Цела ўсё мокрае – не зразумець, цi ад поту, цi ад крывi. Перавязаў мяне санiнструктар i пакiнуў на дарозе, яму трэба было ў роту. У нашай жа армii быў загад, што байцам забаранялася пакiдаць поле бою дзеля суправаджэньня параненых. Ля сьцiртаў грымеў бой, туды пайшлi танкi, i мой санiнструктар быў там патрэбны. Дарэчы, ён там i загiнуў. Там жа загiнуў i камандзiр роты Мiргарад ды i шмат iншых. Сьцiрты гарэлi ярка ўначы, i адтуль на дарозе паявiлася фурманка з параненымi. Але то была фурманка ня нашай – суседняй часцi, i ў ёй сядзела дзяўчынасанiнструктарка. Мяне пасадзiлi таксама. Празь нейкi час мы спусьцiлiся з пагорачку, наперадзе ляжала вялiкае сяло з царквой. Там дзяўчына ў кагось папытала, дзе санчастка, куды везьцi параненых? (Далей было тое, што апiсана ў аповесьцi «Мёртвым не балiць». З абсалютнай дакладнасьцю27.)

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.