РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
28. НЯЎДЗЯЧНЫ ШЫНЭЛАК. ВАЛОДЗЯ
        
28. НЯЎДЗЯЧНЫ ШЫНЭЛАК. ВАЛОДЗЯ

        
        Даўно людзьмi заўважана, што бяда ня ходзiць адна, бяда любiць кампанiю. Хаця наступныя за першай беды ўжо ўспрымаюцца iнакш, часам з гумарам, са зьедлiвай самаiронiяй. Як у мяне з абмундзiроўкай, якая для маладога вайскоўца заўсёды нямала значыць. Хацелася выглядаць «як усе», лiчылася нягожа, калi на цябе будуць паказваць пальцам. Тым болей у горадзе.
        Тады ў Сафii ў мяне ўзьнiклi менавiта такiя праблемы: не было гожай абмундзiроўкi. Яшчэ ў Аўстрыi пачаў зьдзяваць гiмнасьцёрку i адарваў каўнер, якi амаль сапрэў за зiму. Выдалi з падменнага фонду б/у. Быццам i нiштаватая гiмнасьцёрка, але зь дзьвюма лапiкламi: ззаду на левай лапатцы i сьпераду на грудзях, – пэўна, зьнятая з забiтага. Шынэлак мой аказаўся з падпаленымi поламi, бо ляжаў у машыне, а як прарывалiся ў Венгрыi, тая машына згарэла, пасьпелi выхапiць толькi гэты падгарэлы шынэлак. (У рэчмяшку згарэлi i малюнкi ў альбоме. Маляваў жа...) I во ў такiм шынялi з падпалiнамi прыехаў у Сафiю. Улетку нiчога, але ж пачалася восень, насталi халады. Неяк стаю на Арловым мосьце ў сваёй гiмнасьцёрцы, чакаю аўтобус на Плоўдзiўскую шашу. А ўжо зiмна, падае рэдкi сняжок. Побач iдуць балгары, чую гамоняць: «Братушка – сiбiрак, сiбiрак...». Я ўвесь азяблы, а яны думаюць, што загартаваны, мне цёпла, бо сiбiрак.
        Каб неяк даць сабе рады, купiў шынэль у аднаго балгарскага генэрала. Балгарскую ж армiю разагналi, афiцэраў звольнiлi. А форма ў iх была такая, як у царскай Расеi, толькi з шасьцю гузiкамi, – падобная да нашай. Шынэлак быў харошы, хiба з адным немалым недахопам – чырвонай падкладкай. Ну але калi добра затулiць полы, дык i нiшто. Хiба надта шыкоўны матэрыял, зь якога пашыты...
        Першы раз надзеў той шынэлак у выхадны, калi мы зь сябрам i ягонай сяброўкай зрабiлi паход на Вiташу. Усё лета пазiралi на гэту цудоўную гару паблiзу Сафii, а ўзьлезьцi на яе не даводзiлася. Дабралiся да яе зiмой, па сьнезе i, добра стамiўшыся, заначавалi ў паляўнiчай хiжыне. Мой сябра старшы лейтэнант Валодзя зь сяброўкай засталiся, а я павiнны быў ранкам пасьпець на развод. Таму на сьвiтаньнi мусiў рушыць з гары. На шашы сьпяшаюся, але адчуваю, што спазьнюся, i тут якраз – «вiлiс» i ў iм камандзiр брыгады. Ну, спынiўся – сядайце! Сеў, едзем. Пад’ехалi да прахадной, я хацеў неяк сашмыгнуць, каб пасьпець у свой строй, бо на пляцы ўжо пастроена брыгада, чакаюць камбрыга. Але той мне – пастойце! I вядзе на пляц. А там, як звычайна, дзяжурны камандуе строю «сьмiрна», аддае камбрыгу рапарт. Я стаю побач i ўжо адчуваю, што зараз будзе штосьцi дурное. Так i здарылася. Падаўшы каманду «вольна», камбрыг гучна гаворыць дзяжурнаму: «Ну, а цяпер адрапартуйце во гэтаму гаспадзiну генэралу! Яму, цi бачыце, не даспадобы савецкая форма, дык ён абрадзiўся ў балгарскую. – I паднiмае маю палу на чырвонай падкладцы. – Во палюбуйцеся, “как попугай»!..”
        У страi рагочуць. Але ня надта. Камбрыг быў чалавек новы, прыехаў з акадэмii i дужа энэргiчна змагаўся за «парадак», ад якога мы за вайну адвыклi. Я i падвярнуўся яму пад руку. А камандзiр палку палкоўнiк Парамонаў тады мне сказаў: «Каб я цябе болей у гэтым шынялi ня бачыў!». Ну што мне было рабiць? Прадаў я гэты шынэлак нашаму ўзводнаму, лейтэнанту Крывавязу, якi зь яго пашыў сабе кiцель i брыджы. Мне выдалi зноў нейкi падменны, англiйскi, – добры шынэлак, але кароткi. Давялося падшываць унiзе... Але з тым i Крывавязу не пашэнцiла. Увогуле ён быў хлопец задзiрысты i аднойчы, выпiўшы, пабiўся з маёрам, начальнiкам сяржанцкай школы, якi быў таксама на добрым падпiтку. Лейтэнант быў маладзейшы i, мабыць, перамог у бойцы. Маёру стала крыўдна. I ўжо ноччу ён пайшоў у iнтэрнат, дзе жыў Крывавяз, каб прадоўжыць бойку. Але той спаў, маёр яго не дабудзiўся. Затое тут жа на тумбачцы была складзена ягоная абмундзiроўка з таго шыняля. Тады маёр узяў са стала чарнiлiцу i добра палiў чарнiлам – i кiцель i брыджы. Гэта цяпер проста – здаў у хiмчыстку i вычысьцяць, а тады... Чым толькi ня цёр яе Крывавяз – i мылам, i бэнзiнам – нiчога не памагло. Так i прапала абмундзiроўка з майго шыкоўнага генэральскага шыняля. Сапраўды, з чужога няшчасьця сабе шчасьця ня будзе.
        Сябраваў я там з многiмi, былi адпаведныя майму чыну кампанii. Займеў у iх пэўную рэпутацыю, асаблiва пасьля здарэньня з камсамольскiмi ўзносамi. Гэта начальства за тое на мяне ўзьелася, а сябры – зусiм наадварот. Неяк зблiзiўся зь лейтэнантам Дзiбнерам, якi служыў у штабе. Той быў родам зь Ленiнграду, у якiм жыве i дагэтуль (мы зрэдку перапiсваемся, перазвоньваемся. Ён цяпер – доктар геалягiчных навук, спэцыялiст па геалёгii Арктыкi). Тады мы зрэдчас хадзiлi разам у горад. Вiталь любiў выпiць шклянку вiна, а галоўнае – шмат расказваў пра свой Ленiнград, якi я нiколi ня бачыў. Ён быў старэйшы за мяне, да вайны скончыў унiвэрсытэт i быў дужа адукаваны, што вельмi iмпанавала мне.
        Другi мой сябра быў хлопец iншага складу. Ня буду называць яго прозьвiшча, але гэта таксама быў наш узводны, старшы лейтэнант, якога я [зваў] Валодзя. Родам ён быў з Уладзiвастоку, хаця ня надта распавядаў пра свой горад. Ён быў захоплены iншым горадам – Соф’яй, як яго называлi балгары. I аднойчы захапiўся дзяўчынай, балгаркай. Канешне, на сваю бяду... Рэч у тым, што тады ўсе i ўсялякiя нашы кантакты з iншаземцамi ня толькi не дазвалялiся, а жорстка прыпыняліся. Нельга было i небясьпечна пасябраваць з балгарынам, калi выпiць зь iм цi нават некалькi разоў запар сустрэцца, каб тое не рабiлася вядома нашаму мiламу с ь м е р ш у, якi за мяжой шчыраваў з падвоеным iмпэтам. Валодзя ня толькi пасябраваў, ён закахаўся ў студэнтачку Веру, дачку нейкага высокага балгарскага ўрадоўцы, члена ЦК балгарскай кампартыi. Валодзя меркаваў, што тая акалiчнасьць – членства яе бацькi ў ЦК – яму штосьцi дазволiць. Аказалася, нiчога не дазволiла.
        У балгарскi пэрыяд нашага жыцьця хутка ўспыхнуў i незвычайна абвастрыўся сум па далёкай радзiме. Дужа хацелася дамоў. Для спатканьня з роднымi, якiх ня бачылi даўгiя гады, а таксама са звыклай зь дзяцiнства прыродай, ландшафтам, побытам. Родныя мясьцiны сьнiлiся ноччу i клiкалi да сябе, кранаючы душы, гучалi галасы бацькоў, што даходзiлi ў сумных лiстах. На радзiме быў голад i бязладзьдзе, мы ж у Балгарыi жылi ў адноснай сытасьцi, хацелася дапамагчы, чым было можна. Аднак, выслаўшы атэстат, сам застаўся з капейкамi – толькi на цыгарэты. Toe дужа хутка азмрочыла мой паўсядзённы побыт.
        Амаль увесь вольны час, якога, зрэшты, было няшмат, мы бавiлi ў горадзе, мiлай Сафii. Там былi мастацкiя музэi, дзе я зь цiкавасьцю i ўпершыню разглядаў некаторыя творы буржуазнага, «салоннага» жывапiсу, першы раз пабываў у оперы, вядома ж, на расейскiх спэктаклях («Евгений Онегин», «Князь Игорь»). Балгары тады i пасьля ставiлi найболей расейскiя творы. Неяк у вулiчным натоўпе са зьдзiўленьнем назiраў, як адмыслова прывезеныя для таго з Расеi экскаватары i бульдозэры бурылi каменную агароджу царскага палацу ў цэнтры Сафii. Якi энтузiязм панаваў тады сярод люду – прагналi цара-крывапiйцу! (Каб праз паўстагодзьдзя зь няменшым энтузiязмам вiтаць ягонае вяртаньне.) Палiтычны клiмат у краiне ўсё болей вызначалi камунiсты – мясцовыя з падтрымкай i пад кiраўнiцтвам прыезджых дарадцаў. Неўзабаве пачалi выкрываць ворагаў балгарскага народу, здраднiкаў, кшталтам Васiла Каларава, якiх патрабавалi расстраляць. Што i было зроблена. (Ведама ж, як не зрабиць, калi народ просiць.) На такiм палiтычным фоне пачалося i доўжылася Валодзева каханьне: бацька ягонай каханкi, здаецца, трапiў у апалу.
        Валодзя пачаў таiцца, усяляк хаваць свае сустрэчы зь Верай. На вулiцы тое было складана, на кватэры ў яе бацькоў немагчыма. У гарнiзоне за iм, вядома, было наладжана сачэньне, с ь м е р ш сачыў за кожным крокам. Некалькi разоў яго выклiкалi i папярэджвалi. У парткаме пагражалi выключыць з партыi. Валодзя не хацеў быць выключаным, бо тады б яго адразу выслалi на радзiму, ён хацеў быць зь Верай. У такi час ён даверыўся мне i прасiў дапамагчы. Гэта мы зь iм хадзiлi ў той выхадны на Вiташу, дзе ён астаўся начаваць. Чамусьцi той факт яму трэба было ўтаiць, i ён папярэдзiў мяне, каб я сказаў (калi паклiчуць), што мы ўвечары разам вярнулiся ў горад i я ўвесь час быў зь iмi. Розныя запiскi Веры, яе фотаздымкi ён хаваў сьпярша пад верхняй дошкай нашага стала ў iнтэрнаце, пасьля, як згледзеў, што iх там хтось апароў, перадаў мне. Я насiў iх у сваёй палявой сумцы – на заняткi, у поле, артпарк. Але аднойчы не знайшоў iх там – скралi, калi я абедаў у сталоўцы. Мяне паклiкалi ў аддзел контрразьведкi i пыталiся пра Валодзю. I пра тое, што было ў ягоных тых паперах. Я сказаў, што чужых папераў не чытаю. А калi б там былi шпiёнскiя зьвесткi, – спыталiся ў мяне, – i вас залiчылi ў шпiёнскiя сувязьнiкi? Што я мог iм сказаць? Там былi лiсты пра каханьне, я ведаў гэта, хоць i не чытаў iх.
        Валодзю арыштавалi, паклiкаўшы ў палiтаддзел. Iдучы туды, ён прадчуваў тое i толькi шапнуў мне: у шэсьць нуль-нуль схадзiць на Арлоў мост i перадаць Веры, каб не чакала. Што я i зрабiў. Пра лёс Веры нiчога не дазнаўся, бо хутка расфармавалi брыгаду i нас раскiдалi па розных месцах Балгарыi. Адрасу яе я ня ведаў. (Вось яшчэ адзiн нерэалiзаваны – «негатыўны» сюжэт з маёй далiтаратурнай бiяграфii.)

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.