РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
1. Ваколіцы. Возера
2. Бацькі. Школа. Кублічы
3. Настаўнікі. Канец школы
4. Калектывізацыя. Гамашы
5. Хапун. Бобрык
6. Віцебск
7. ФЗН. Шостка
8. Украіна. Вайна. Белгарад
9. Станцыя Гразі. Салтыкоўка
10. Аткарск. Саратаў
11. Фронт. Кашара. Севярынка
12. Першае раненьне
13. Ноч у сяле. Сьцірты
14. Шпіталь. Дарога на фронт
15. Пагорак. Санінструктаркі
16. Барсучэнь
17. Бой. Кантузія
18. Братаньне
19. Хвароба. Фарміроўка
20. Венгрыя. Ухіленьне ад бою
21. Падбіты танк. Другое раненьне
22. Сэксард [Сегеда]
23. ІПТАП. Разгром
24. Наступ па Венгрыі
25. Аўстрыя. Малярыя
26. Канец вайны
27. Балгарыя. Камсорг
28. Няўдзячны шынэлак. Валодзя
29. Мікалаеў
30. Водпуск
31. Звальненьне ў запас. Горадня
32. Рэдакцыя. Альбярцін
33. Курылы. Кунашыры
34. Палкоўнік і сьмерш.
35. Сярожка
36. Сахалін
37. Зноў Курылы, Уладзівасток
38. Долінск
39. Замена. Лапічы
40. Звальненьне. Горадня
41. «Гродзенская праўда»
42. Каралішчавічы
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
44. Кіно
45. Італьянец Марыё
46. Гарбачоў. Сьцяпанаў
47. Тэберда. Чэкін
48. «Мёртвым не баліць»
49. Нарада ў «Юности»
50. Рым
51. Гатэль «Советская»
52. Дубавінкін. Вылчавы
53. Шосты зьезд СП БССР
54. Сафія. Сьмерць бацькі
55. «Праклятая вышыня»
56. «Новый мир»
57. Каця. Румынія
58. Ідэалягічныя дывэрсанты
59. Хэмінгуэй, Рэмарк
60. «Круглянскі мост». АТК
61. Танкі ў Празе. Карпюк
62. Карпюк і генэрал Гарбатаў
63. Бітыя вокны
64. Ленінскі юбілей
65. Барадулін. Другі АТК
66. Выключэньне Карпюка
67. Ягоная Галгофа
68. «Сотнікаў»
69. Выключэньне Клейна
70. Ларыса Геніюш
71. АТК пайшоў
72. Сьмерць АТК
73. Прафілактыка
74. Агент Абверу
75. «Абеліск»
76. «Дажыць да сьвітаньня»
77. Хатынь. Суд
78. Прэмія. Мова
79. Масква, зьезд СП
80. Дзядкоў. Сеўрук
81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
82. Юбілей. КДБ
83. Лазар Лазараў
84. МХАТ
85. Таганка
86. Яўген Глебаў
87. Парыж
88. Магілёўская драма
89. Справы асабістыя
90. Багамолаў і яго раман
91. Куба
92. Сьмерць маці
93. Першае дэпутацтва
94. Дэпутацтвы
95. Піцунда. Валодзя
96. Уладзімер Караткевіч
97. «Знак бяды»
98. Высокая прэмія
99. Юбілей. Тураў
100. Немцы. Хойбнэр
101. Зноў мова. Кулік
102. Італія. Бергаміні
103. Літзаробкі. Парыж
104. Аўтамабіль. Ніда
105. Чарнобыль
106. Дубянецкі. Адамовіч
107. Курапаты
108. БНФ
109. У Амэрыку з Гарбачовым
110. Гішпанія
111. Камісія па мове
112. Народны дэпутат СССР
113. На родным возеры
114. БНФ. Пазьняк
115. Нацыяналізм
116. Еўтушэнка
117. Свабода
Камэнтары
7. ФЗН. ШОСТКА
        
7. ФЗН. ШОСТКА

        
        Так ляснуў наш заробак. Яшчэ пашвэндаўшыся па горадзе i нiчога нiдзе не здабыўшы, я зразумеў, што ў вучылiшчы больш не ўтрымаюся, з мастацтвам прыйдзецца канчаць. Пайшоў у канцылярыю па дакуманты. Там наш выкладчык лiтаратуры, здаецца, прозьвiшчам Леванёнак, кажа: «Шкада, Быкаў, – мог бы вучыцца...» Мне таксама было шкада, але як вучыцца? Аднёс у камiсiёнку апошнюю сарочку, купiў бiлет да Полацку i яшчэ дзьве булкi, якiя i зьеў, прысеўшы ў сквэрыку, дзе цяпер помнiк Пушкiну. Прыехаў у вёску, пайшоў у сваю школу, у дзясятую клясу. Але з вучобай тут здорава адстаў. Ды новыя парадкi i ў школе. Падручнiкi цяпер аказалiся платныя, трэба купiць. Але i купiць няма дзе, не хапае падручнiкаў. Дома ранейшая галеча, калгаснае бязладзьдзе. Hi хлеба, нi дроваў. Якраз у гэты час пачынаецца набор у новаарганiзаваныя школы прафэсiянальнага навучаньня (ФЗН), i я хутка зноў апынуўся ў Вiцебску. Што ў Вiцебску – мяне радавала. Знаёмы горад, любыя музеi. I ўспамiны. Невясёлыя, аднак, успамiны... У школе вучылi на будаўнiкоў: муляры, бэтоншчыкi, арматуршчыкi – усё дужа далёкае ад мастацтва. Мастацтва рабiлася ўсё больш недаступным. Трэба было працаваць – на сьцюжы, з растворамi. Але тут кармiлi, давалi прытулак у iнтэрнаце, а пасьля яшчэ пачалi i апранаць. У вучылiшча я не хадзiў, хiба калi ўвечары падыходзiў пад вокны, бачыў паверх фiранак захiнутыя анучамi скульптуры на станках. Было сорамна i балюча...
        Зiма таго году была надта сьцюдзёная, зь вятрамi i маразамi. Мы ж працавалi i вучылiся скрозь на сьцюжы. Памятаю, муравалi дом на Суражскай шашы, я клаў вугал, для чаго патрэбны быў спрыт i галоўнае – дакладнае вока, каб не скрывiць. Бегалi грэцца ў суседнi цэх чарапiчнай фабрыкi, дзе было зацiшней. А мой вугал атрымаўся трохi пахiлы ў адзiн бок, наш настаўнiк Андрэй Iванавiч быў незадаволены, i я нейкi час перажываў з тае прычыны. (Дарма, аднак, перажываў. Хутка ад таго дому застанецца адна куча друзу. А пасьля вайны не застанецца i друзу, якi зьнiкне пад быльнягом i крапiвой.)
        На пачатку чэрвеня – выпуск. Нам аб’явiлi, што паедзем працаваць на Украiну, у горад Шостку. Пакуль былi зборы, я адпрасiўся зьезьдзiць на радзiму. Рэч у тым, што якраз у Шостцы жыў мой дзядзька... Гэта таксама гiсторыя, гiсторыя лёсу. Дзядзька колiсь быў актывiстам, зрабiў нейкую партыйную кар’еру, працаваў нават рэдактарам газэты дзесь на Палесьсi. Але пакуль ён служыў Савецкай уладзе, тая раскулачыла дома бацьку, брата, – саслала ў Сiбiр. Мабыць, нясоладка стала сыну, i ён дзеля паратунку апынуўся на Украiне, таксама ў Шостцы. Прыехаў я дамоў, пайшоў да дырэктара школы, распавёў пра сваё становiшча. Дырэктар Сьлiмборскi паспачуваў ня надта ўдалай кар’еры свайго колiшняга выдатнiка i даў мне не атэстат, а табэль за дзясятую клясу, дзе сам праставiў патрэбныя адзнакi. Мой плян быў такi: у Шостцы я здам экстэрнам экзамэны за сярэднюю школу i паступлю ў тамашнi iндустрыяльны iнстытут, да якога мае нейкае дачыненьне мой дзядзька. Ён i Сьлiмборскi былi знаёмыя...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.