УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
...
3728
|
Абза
|
назоўнік | жаночы род
|
Неабрэзаны край дошкі. Дошка з абзой.
|
Абзавесціся
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Набыць што-н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. А. сям'ёй. А. мэбляй. || незакончанае трыванне: абзаводзіцца. || назоўнік: абзавядзенне.
|
Абзадачыць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Даць задатак за што-н. А. дом. || незакончанае трыванне: абзадачваць.
|
Абзац
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Чырвоны радок, водступ управа ў пачатку першага радка тэксту. Пісаць з абзаца.
2. Частка тэксту паміж двума такімі водступамі. Прачытаць першы а. на памяць.
|
Абзваніць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Пазваніць многім ці ў многія месцы па тэлефоне. А. знаёмых. А. усе арганізацыі.
2. пераноснае значэнне: Расказаць аб чым-н. усюды, разнесці якую-н. вестку. || незакончанае трыванне: абзвоньваць.
|
Абзеляніць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Пасадзіць дрэвы, кусты там, дзе няма расліннасці. А. вуліцы горада. || незакончанае трыванне: абзеляняць. || назоўнік: абзеляненне.
|
Абібок
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
|
Гультай, лежабок, лайдак. А. заўсёды шукае лёгкай работы. || прыметнік: абібоцкі.
|
Абібоцтва
|
назоўнік | ніякі род | размоўнае | пагардлівае
|
Гультайства. Абібоцтвам сям'ю не накорміш.
|
Абівальшчык
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Спецыяліст па абіўцы мэблі. || жаночы род: абівальшчыца.
|
Абірала
|
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
|
Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н. Нарэшце а. дабраў свайго.
|
|
|
|