УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
...
3728
|
Абіралаўка
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Тое, што і абдзіралаўка.
|
Абіраны
|
прыметнік
|
1. Ачышчаны ад лупін. Абіраная бульба.
2. Зняты з дрэва. Абіраныя яблыкі.
|
Абіркі
|
назоўнік
|
Адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.
|
Абісінцы
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Ранейшая назва насельніцтва Эфіопіі. || жаночы род: абісінка.
|
Абітурыент
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Выпускнік сярэдняй школы (устарэлае).
2. Чалавек, які паступае ў вышэйшую або спецыяльнавучальную ўстанову. || жаночы род: абітурыентка. || прыметнік: абітурыенцкі.
|
Абіўка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. абабіць.
2. Матэрыял, якім абіваюць што-н. Плюшавая а. мэблі. || прыметнік: абівачны і абіўны.
|
Абкалаціць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Абтрэсці. А. яблыню. Вецер абкалаціў садавіну. || незакончанае трыванне: абкалочваць.
|
Абкалоцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Параніць сябе чым-н. калючым у многіх месцах. А. шыпшынай.
|
Абкалоць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Адбіць, адкалоць кавалкамі што-н. з чаго-н. А. лёд. || незакончанае трыванне: абколваць. || назоўнік: абколванне.
|
Абкалоць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Пакалоць чым-н. вострым вакол чаго-н. або па ўсёй паверхні; параніць уколамі каго-, што-н. А. рукі калючкамі руж. || незакончанае трыванне: абколваць. || назоўнік: абколванне.
|
|
|
|