РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 3728
Абкапацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абкапаць сябе чым-н. А. чарнілам. || незакончанае трыванне: абкапвацца.
Абкапацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі. || незакончанае трыванне: абкопвацца.
Абкапаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Запэцкаць, абліць каплямі чаго-н. А. абрус чарнілам. || незакончанае трыванне: абкапваць.
Абкапаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ускапаць зямлю вакол чаго-н. і капаючы, абгарнуць, абкідаць што-н. чым-н. А. фруктовыя дрэвы. || незакончанае трыванне: абкопваць. || назоўнік: абкопванне і абкопка.
Абкарміць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Накарміць звыш меры, на шкоду здароўю. А. дзіця. || незакончанае трыванне: абкормліваць. || назоўнік: абкорм і абкормліванне.
Абкарнаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Падрэзаць, абстрыгчы коратка, няроўна. А. валасы.

2. Няўмела скараціць які-н. тэкст. А. рукапіс.
Абкарыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акарыць. А. береяно. || незакончанае трыванне: абкорваць. || назоўнік: абкорванне.
Абкарэлы
прыметнік
Які пакрыўся брудам, засохлай граззю і пад. А. кабан.
Абкарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад. Так абкарэў, што не адмыеш.
Абкатацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды. Дарога абкаталася.

2. Прайсці абкатку (спецыяльны тэрмін). Машына абкаталася. || незакончанае трыванне: абкатвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.