РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 3728
Абледзянелы
прыметнік
Пакрыты лёдам. Абледзянелыя шыбы акна. || назоўнік: абледзянеласць.
Абледзянець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пакрыцца лёдам. Самалёт абледзянеў. || незакончанае трыванне: абледзеняваць. || назоўнік: абледзяненне.
Аблезлы
прыметнік | размоўнае
1. Такі, у якога вылезлі валасы, поўсць, пер'е. А. кот.

2. З выцвілай фарбай, з абабітым тынкам, палінялы. Аблезлыя сцены. Аблезлая сукенка.

3. Які пачаў мяняць скуру, згарэўшы на сонцы. А. твар. || назоўнік: аблезласць.
Аблезці
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Страціць валасы, поўсць, пер'е або выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць, пер'е). Кот аблез.

2. Страціць першапачатковую афарбоўку, выліняць, выцвісці або злезці, адваліцца ад паверхні чаго-н. Сукенка аблезла. Фарба аблезла.

3. Змяніць скуру, згарэўшы на сонцы. За лета ўвесь твар аблез. || незакончанае трыванне: аблазіць.
Аблетаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала.

2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).
Аблетак
назоўнік | мужчынскі род | абласное
Маладая жывёліна, якая пералетавала. Воўкаблетак.На аблетак (размоўнае) — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы).
Аблетнік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік | абласное
Дровы, якія аблетавалі, падсохлі за лета. А. зімой добра гарыць.
Аблётаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Лётаючы, пабываць у розных месцах (размоўнае). А. горад. А. знаёмых.

2. Выпрабаваць у час палётаў. А. самалёт. || незакончанае трыванне: аблётваць. || назоўнік: аблёт.
Абліванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. абліць.

2. Водная працэдура. Халодныя абліванні.
Абліваха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Галалёд, зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах і пад.
2009–2019. Беларусь, Менск.