РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 ... 3728
Эстэтычны
прыметнік
1. гл. эстэтыка.

2. Прыгожы, звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і ў мастацтве. Эстэтычнае задавальненне. Э. густ. || назоўнік: эстэтычнасць.
Эстэцтва
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Паводзіны і спосаб дзеянняў эстэта (у 1 знач.), захапленне эстэтызмам (у 1 знач.).
Эсэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | кніжнае
Празаічны нарыс невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб'ектыўна і няпоўна. Філасофскае э. || прыметнік: эсэістычны.
Эсэіст
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто піша эсэ. || жаночы род: эсэістка.
Эсэр
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і сацыяліст-рэвалюцыянер (скарачэнне). || жаночы род: эсэрка. || прыметнік: эсэраўскі.
Эсэсавец
назоўнік | мужчынскі род
У фашысцкай Германіі: ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей СС. || жаночы род: эсэсаўка. || прыметнік: эсэсаўскі.
Этажэрка
назоўнік | жаночы род
1. Прадмет мэблі ў выглядзе некалькіх паліц, размешчаных адна над адной на стойках.

2. пераноснае значэнне: Невялікі самалёт простай канструкцыі з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна над другой (размоўнае). Лятаць на этажэрцы. || прыметнік: этажэрачны.
Эталогія
назоўнік | жаночы род
Навука аб паводзінах жывёл у натуральных умовах. || прыметнік: эталагічны.
Эталон
назоўнік | мужчынскі род
1. Дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння, сама такая дакладная мера.

2. пераноснае значэнне: Узор, стандарт для параўнання з чым-н. (кніжнае). Быць эталонам для каго-н. || прыметнік: эталонны.
Этап
назоўнік | мужчынскі род
1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу. Новы э. развіцця. Новы э. будаўніцтва города.

2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама шлях іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

4. Асобная частка шляху, а таксама (спецыяльны тэрмін) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах. Этапы велагонкі. Па этапу або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў). Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ззаду. || прыметнік: этапны.
2009–2019. Беларусь, Менск.