РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 ... 3728
Юродстваваць
дзеяслоў | неадабральнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).
Юрта
назоўнік | жаночы род
Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. || прыметнік: юртавы.
Юрыдычны
прыметнік
1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы. Ю. доказ. Юрыдычная тэрміналогія. Юрыдычная кансультацыя. Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста. Юрыдычная практыка.
Юрысдыкцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні. Валодаць юрысдыкцыяй. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.
Юрысконсульт
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступав абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях. Ю. фабрыкі. || прыметнік: юрысконсульцкі.
Юрыспрудэнцыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.
Юрыст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях. || жаночы род: юрыстка.
Юс
назоўнік | мужчынскі род
Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя. Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы (абазначаў гук «е» насавое).
Юстыцыя
назоўнік | жаночы род
Сістэма судовых устаноў, а таксама сфера іх дзейнасці. Міністэрства юстыцыі.
Ютрань
назоўнік | жаночы род
Ранішняя царкоўная служба. Пайсці на ю.
2009–2019. Беларусь, Менск.