РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 ... 3728
Яго
займеннік
1. гл. ён.

2. займеннік: прыналежнае Які належыць яму. Яго сям'я.
Ягоны
займеннік | прыналежнае | размоўнае
Тое, што і яго (у 2 знач.).
Ягуар
назоўнік | мужчынскі род
Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы. || прыметнік: ягуаравы.
Яд
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць. Смяротны яд. Пчаліны яд. Яд сумненняў (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Злосць, з'едлівасць. Кожны гад мае свой яд (прыказка).
Яда
назоўнік | жаночы род
1. гл. есці.

2. Тое, што і ежа. Хлеб ды вада — маладзецкая я. (прыказка).
Ядавіты
прыметнік
1. Які з'яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне. Ядавітыя рэчывы. Я. грыб. Я. газ.

2. пераноснае значэнне: Зласлівы, з'едлівы. Ядавітая іронія. Я. чалавек. Ядавіта (прыслоўе) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (размоўнае). || назоўнік: ядавітасць.
Ядахімікаты
назоўнік | мужчынскі род
Ядавітыя рэчывы, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. || прыметнік: ядахімікатны.
Ядзерка
назоўнік | ніякі род
1. гл. ядро.

2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спецыяльны тэрмін).
Ядзерны
прыметнік
1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання. Я. рэактар. Ядзернае выпрамяненне. Ядзерная зброя. Ядзерная фізіка. Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй. Ядзерныя запасы. Ядзерныя краіны.
Ядзершчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Спецыяліст па ядзернай фізіцы.
2009–2019. Беларусь, Менск.