РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Ярыца
назоўнік | жаночы род
Яравое жыта.
Ясак
назоўнік | мужчынскі род
Натуральны падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Усходу. || прыметнік: ясачны.
Ясакар
назоўнік | мужчынскі род
Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: ясакаравы.
Ясакарнік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Зараснік ясакару.
Ясень
назоўнік | мужчынскі род
Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цяжкай пруткай драўнінай, а таксама драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: ясяневы.
Яскравы
прыметнік
1. Выразны, ясны, яркі. Яскравыя фарбы. Яскравае сонца.

2. пераноснае значэнне: Пераканаўчы, яркі. Яскравае сведчанне чаго-н. Я. прыклад. || назоўнік: яскравасць.
Яслі
назоўнік
1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.

2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў. Дзіцячыя я. Адвесці дзіця ў я. || прыметнік: ясельны. Я. ўзрост (да трох гадоў).
Ясна (ясна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. ясны (у 2 знач.), чыстага светлага тону, напр. ясна-жоўты, ясна-зялёны.
Яснабачанне
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з'явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека.
Яснець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца ясным, яснейшым. Неба спакваля яснела. Твар яснее (становіцца радасным). || закончанае трыванне: паяснець.
2009–2019. Беларусь, Менск.