РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Яўрэі
назоўнік | мужчынскі род
1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль. || жаночы род: яўрэйка. || прыметнік: яўрэйскі.
Яфрэйтар
назоўнік | мужчынскі род
Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне. || прыметнік: яфрэйтарскі.
Яхант
назоўнік | мужчынскі род
Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш. || прыметнік: яхантавы.
Яхідна
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.

2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

3. пераноснае значэнне: Пра злога, каварнага чалавека (размоўнае).
Яхіднічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Злосна іранізаваць, з'едліва насміхацца з каго-н. || закончанае трыванне: з'яхіднічаць.
Яхідны
прыметнік
Каварны, з'едлівы. Я. чалавек. Я. позірк. || назоўнік: яхіднасць.
Яхідства
назоўнік | ніякі род
Злосць, з'едлівасць, каварства.
Яхкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку). || назоўнік: яхканне.
Яхт (яхт-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхтклубовец.
Яхт-клуб
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. || прыметнік: яхт-клубаўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.