РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 46
Ілюмінаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Упрыгожыць (-жваць) ілюмінацьяй. І. вуліцы.
Ілюмінатар
назоўнік | мужчынскі род
Круглае акно ў борце самалёта, касмічнага карабля або судна, якое герметычна закрываецца. Глядзець праз і. || прыметнік: ілюмінатарны.
Ілюмінацыя
назоўнік | жаночы род
Яркае асвятленне вуліц, будынкаў у сувязі са святам, урачыстасцю. Святочная і. || прыметнік: ілюмінацыйны.
Ілюстраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора. І. кнігу.

2. пераноснае значэнне: Пацвердзіць (пацвярджаць) чым-н. наглядным, канкрэтным. І. адказ прыкладамі. || закончанае трыванне: праілюстраваць. || назоўнік: ілюстрацыя і ілюстраванне.
Ілюстратар
назоўнік | мужчынскі род
Мастак, які ілюструе кнігі. || прыметнік: ілюстратарскі.
Ілюстрацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. ілюстраваць.

2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест. Альбом з ілюстрацыямі.

3. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што-н. || прыметнік: ілюстрацыйны. І. матэрыял.
Імавернасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. імаверны.

2. Магчымасць здзяйсняльнасці, ажыццявімасць чаго-н. Ступень імавернасці чаго-н. Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з'яў. || прыметнік: імавернасны.
Імаверны
прыметнік
Магчымы, дапушчальны. І. еыпадак. || назоўнік: імавернасць.
Імажынізм
назоўнік | мужчынскі род
Кірунак у рускай літаратуры пачатку 20 ст., які першапачаткова апіраўся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджаў самакаштоўнасць не звязанага з рэчаіснасцю слова-вобраза. || прыметнік: імажынісцкі.
Імажыніст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік імажынізму. || жаночы род: імажыністка. || прыметнік: імажынісцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.