РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 46
Іменна
часціца
1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз. 1. ў яго атрадзе, у Заслонава.

2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку. Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.

3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са значэннем: так, сапраўды так. Вось і. — ехаць трэба па цаліку.
Іменны
прыметнік
У граматацы: які мае адносіны да скланяльных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка). Іменнае скланенне.
Імжа
прыметнік
Тое, што і імгла.
Імжысты
прыметнік
Зацягнуты імжой. || назоўнік: імжыстасць.
Імжэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ісці, падаць, асядаць дробнымі кропелькамі (пра дождж). На вуліцы ўвесь дзень імжэла.
Імігрант
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які імігрыраваў у іншую краіну. || жаночы род: імігрантка. || прыметнік: імігранцкі.
Імігрыраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства. І. за граніцу. || назоўнік: іміграцыя. || прыметнік: іміграцыйны.
Імідж
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з'явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальнапсіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.
Імітаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць. 1. галасы жывёл. || назоўнік: імітацыя і імітаванне.
Імітатар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які імітуе каго-, што-н. І. гукаў птушак. || прыметнік: імітатарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.