РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 46
Імпатэнтны
прыметнік
Які пакутуе ад імпатэнцыі.
Імпатэнцыя
назоўнік | жаночы род
Палавое бяссілле.
Імператар
назоўнік | мужчынскі род
Вышэйшы тытул манарха, а таксама асоба, якая мае гэты тытул. || жаночы род: імператрыца. || прыметнік: імператарскі.
Імператыў
назоўнік | мужчынскі род
1. Катэгарычнае патрабаванне (кніжнае).

2. У граматыцы: тое, што і загадны лад. || прыметнік: імператыўны. І. тон (патрабавальны). Імператыўная форма дзеяслова.
Імперскі
прыметнік
1. гл. імперыя.

2. пераноснае значэнне: Тое, што і вялікадзяржаўны. Імперскія амбіцыі.
Імперыя
назоўнік | жаночы род
1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Рымская і.

2. пераноснае значэнне: Буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю. Імперыя прэсы. || прыметнік: імперскі.
Імперыял
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Руская залатая манета з 1775 г. вартасцю 10 руб., а пасля 1897 г. — 15 руб.
Імперыялізм
назоўнік | мужчынскі род
Вышэйшая стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій ва ўсіх сферах жыцця, барацьбой паміж капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі. || прыметнік: імперыялістычны.
Імперыяліст
назоўнік | мужчынскі род
Буйны капіталіст, буржуазны палітычны дзеяч эпохі імперыялізму. || прыметнік: імперыялісцкі.
Імпічмент
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Працэдура прыцягнення да суда парламента вышэйшых службовых асоб дзяржавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.