РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 46
Ікаўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Міжвольныя адрывістыя гукі, якія ўтвараюцца горлам пры іканні. І. мучыць.
Ікацца
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра міжвольную ікаўку. Нешта ікаецца мне сёння. || аднакратны дзеяслоў: ікнуцца.
Ікаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Міжвольна ўтвараць адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы. І. пасля абеду. || аднакратны дзеяслоў: ікнуць. || назоўнік: іканне.
Іклаты (ікласты)
прыметнік
З вялікімі ікламі. І. дзік. || назоўнік: іклатасць і ікластасць.
Ікол
назоўнік | мужчынскі род
Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі (у некаторых жывёлін выступае з рота).
Ікона
назоўнік | жаночы род
У веруючых: прадмет рэлігійнага пакланення — малюнак Бога або святога; абраз. І. святога. || прыметнік: іконны. І. жывапіс.
Ікра
назоўнік | жаночы род
1. Маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і пад. Класці ікру.

2. Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы. Бутэрброд з ікрой.

3. Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая і. І. з баклажанаў. || прыметнік: ікраны.
Ікраны
прыметнік
1. гл. ікра.

2. Які мае ў сабе ікру. Ікраная рыба.
Ікрынка
назоўнік | жаночы род
Асобнае зярнятка ікры. Ікрынкі набухлі.
Ікрысты
прыметнік
Які мае ў сабе многа ікры. І. шчупак.
2009–2019. Беларусь, Менск.