РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 253
Какаініст
назоўнік | мужчынскі род
Хворы на какаінізм. || жаночы род: какаіністка. || прыметнік: какаінісцкі.
Какафонія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Негарманічнае, сумбурнае спалучэнне гукаў (у музыцы, вершах). || прыметнік: какафанічны.
Какетка
назоўнік | жаночы род
Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетам імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца каму-н.
Какетка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і гестка.
Какетлівы
прыметнік
Схільны да какецтва, які мае прыгожы, прывабны выгляд. Какетлівая жанчына. Какетлівае ўбранне. || назоўнік: какетлівасць.
Какетнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць какеткай, весці сябе як какетка. К. з хлопцамі.

2. пераноснае значэнне, чым. Рысавацца, выстаўляць свае асабістыя якасці перад кім-н. К. сваёй знешнасцю. || назоўнік: какетнічанне.
Какецтва
назоўнік | ніякі род
Паводзіны, манеры какеткі.
Какос
назоўнік | мужчынскі род
Арэх какосавай пальмы. || прыметнік: какосавы. К. алей (з какосаў). Какосавае малако (сок недаспелых какосаў). Какосавыя прадукты (разнастайныя харчовыя і тэхнічныя прадукты, якія выпрацоўваюцца з какосаў).
Какосавы
прыметнік
1. гл. какос.

2. какосавая пальма — пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае буйныя ядомыя плады — какосы (какосавыя арэхі).
Какотка
назоўнік | жаночы род
Жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні свайго паклонніка.
2009–2019. Беларусь, Менск.