РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 253
Каксаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Ператвараць у кокс. || назоўнік: каксаванне. || прыметнік: каксавальны.
Каксаўны
прыметнік
Які дае каштоўны кокс. К. вугаль.
Кактус
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёвая расліна з мясістым сцяблом і калючкамі замест лісця. || прыметнік: кактусавы.
Кактэйль
назоўнік | мужчынскі род
Напітак — сумесь віна, каньяку, соку і пад. з цукрам і прыправамі. Малочны к. (сумесь малака з фруктовым сокам).
Кал
назоўнік | мужчынскі род
Змесціва кішэчніка, якое выдзяляецца пры спаражненні. || прыметнік: калавы.
Калабарацыяніст
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Здраднік, які супрацоўнічае з ворагамі сваёй радзімы, свайго народа. Калабарацыяністы часоў другой сусветнай вайны. || прыметнік: калабарацыянісцкі.
Калаж
назоўнік | мужчынскі род
У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў другой фактуры, другога колеру; сам твор, выкананы такім чынам.
Каламажка
назоўнік | жаночы род
Лёгкая выязная павозка на рысорах. || прыметнік: каламажачны.
Каламазь
назоўнік | жаночы род
Калёсная мазь з дзёгцю, смалы і солі.
Каламбур
назоўнік | мужчынскі род
Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанню, але розных па значэнню слоў, гульня слоў. || прыметнік: каламбурны.
2009–2019. Беларусь, Менск.