РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 237 238 239 240 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 251 252 253
Курсоўка
назоўнік | жаночы род
Дакумент на права лячэння і харчавання на курорце, звычайна без забеспячэння жыллём. || прыметнік: курсовачны. Курсовачныя хворыя.
Курсы
назоўнік
Назва некаторых кароткатэрміновых устаноў. К. машыністак. К. вязання.
Куртаты
прыметнік | размоўнае
1. З кароткім або адсечаным хвастом (пра жывёл). К. сабака.

2. пераноснае значэнне: Невялікага росту, малы, кароткі. К. чалавек.

3. Цесны (пра адзенне). К. пінжачок.

4. пераноснае значэнне: Няпоўны, абмежаваны (іранічны сэнс). Куртатая канстытуцыя. || назоўнік: куртатасць.
Куртка
назоўнік | жаночы род
Кароткая верхняя вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок. || памяншальная форма: куртачка. || прыметнік: куртачны.
Куртызанка
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Жанчына лёгкіх паводзін, якая знаходзілася на паслугах у арыстакратычным асяроддзі.
Курціна
назоўнік | жаночы род
1. Града для кветак, клумба (устарэлае).

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Даўней: частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі. || прыметнік: курцінны.
Курч
назоўнік | мужчынскі род
Сутаргавае сцягванне мышц цела.
Курчыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, сцюжы і пад.). К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца. Бяроста курчылася на агні.
Курчыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго (што), звычайна безасабовая форма Балюча зводзіць мышцы цела. Яго ўсяго курчыла.

2. Падгінаць. К. пальцы на назе.
Курыва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Табака і наогул тое, што можна курыць. Трэба купіць к.
2009–2019. Беларусь, Менск.