РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 88
Лапаціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Перамешваць, перасыпаць лапатай. Л. збожжа.
Лапаць
назоўнік | мужчынскі род
1. Плецены абутак з лыка бяросты ці вяровак. Лазовыя лапці.

2. пераноснае значэнне: Пра адсталага, некультурнага чалавека. Абуць у лапці (размоўнае жартаўлівае) — абдурыць, ашукаць і пасмяяцца з каго-н. || памяншальная форма: лапцік. || прыметнік: лапцевы.
Лапаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Хапаць, мацаць рукамі. Не лапай, не купіш (прыказка). || аднакратны дзеяслоў: лапнуць. || назоўнік: лапанне.
Лапідарны
прыметнік | кніжнае
Сціслы, але выразны, зразумелы. Л. стыль. || назоўнік: лапідарнасць.
Лапік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Частка паверхні зямлі. 3-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.

2. Тое, што і латка. Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.
Лапіна
назоўнік | жаночы род
1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне. Лапіны сенажаці.

2. Невялікі кавалак зямлі (размоўнае). Мець лапіну зямлі.

3. Пляма другога колеру на поўсці жывёлы, на пер'і птушак.
Лапіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н. Л. бялізну.
Лапсардак
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.
Лапта
назоўнік | жаночы род
1. Народная гульня ў мяч.

2. Драўляная лапатка, якой б'юць па мячу ў гэтай гульні. || прыметнік: лаптовы.
Лапушнік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Зараснік лопуху.
2009–2019. Беларусь, Менск.