РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 88
Лабільны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Няўстойлівы, рухомы. Л. ціск. Лабільная тэмпература. || назоўнік: лабільнасць.
Лабірынт
назоўнік | мужчынскі род
1. У старажытнай Грэцыі і Егіпце — будынак з складанымі, заблытанымі хадамі, з якога цяжка было выйсці.

2. пераноснае значэнне: Складанае, заблытанае становішча, размяшчэнне чаго-н. Л. вуліц. Л. думак.

3. Унутранае вуха чалавека і пазваночных жывёл (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: лабірынтавы.
Лабіст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які належыць да лобі. || прыметнік: лабісцкі.
Лабіялізацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Вымаўленне некаторых гукаў з акругленнем выцягнутых наперад губ. || прыметнік: лабіялізацыйны.
Лабіяльны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Утвораны з удзелам губ; губны. Лабіяльныя зычныя б, п. || назоўнік: лабіяльнасць.
Лабок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. лоб.

2. Узвышэнне ў ніжняй частцы жывата над зрашчэннем пярэдніх касцей таза (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: лабковы.
Лава
назоўнік | жаночы род
Прадмет хатняга абсталявання ў выглядзе шырокай дошкі на ножках для сядзення. 0 Сесці (трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд. || прыметнік: лаўны.
Лава
назоўнік | жаночы род
Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі. || прыметнік: лававы.
Лава
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Шырокі аднастайны масіў чаго-н. Л. жыта.
Лава
назоўнік | жаночы род
Казацкая атака — нападзенне на праціўніка з флангаў і з тылу. Казакі мчаліся лавай.
2009–2019. Беларусь, Менск.