РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 157
Майстраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць, вырабляць што-н., звычайна ручным спосабам. || закончанае трыванне: змайстраваць і вымайстраваць. || назоўнік: майстраванне.
Майстэрня
назоўнік | жаночы род
1. Вытворчае памяшканне. Сталярная м. М. мастака.

2. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная м. || прыметнік: майстэрневы.
Майстэрскі
прыметнік
Вельмі добра, дасканала зроблены. Майстэрскае выкананне.
Майстэрства
назоўнік | ніякі род
1. Прафесійны занятак, рамяство. Вучыць майстэрству.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне. Педагагічнае м.
Мак
назоўнік | мужчынскі род
1. Травяністая расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі. Чырвоныя макі.

2. зборны назоўнік: Насенне гэтай расліны, якое ідзе на ежу.Сесці макам (размоўнае неадабральнае) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе. Дробным макам рассыпацца перад кім (размоўнае неадабральнае) — лісліва дагаджаць каму-н. || прыметнік: макавы. Сямейства макавых (назоўнік).
Макавіна
назоўнік | жаночы род
1. Адно сцябло маку.

2. Адна галоўка маку.

3. Адно зярнятка маку.

4. Вершаліна дрэва. М. сасны. || памяншальная форма: макавінка.
Макавішча
назоўнік | ніякі род
Месца, на якім рос мак.
Макака
назоўнік | жаночы род
Невялікая вузканосая малпа, якая водзіцца ў Паўднёвай Азіі і Паўночнай Афрыцы.
Макаранізм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Замежнае слова або выраз, які пранік у родную мову ў нязменным выглядзе. || прыметнік: макаранічны. М. стыль.
Макарона
назоўнік | жаночы род
Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе доўгіх тонкіх трубачак. || прыметнік: макаронны. Макаронная фабрыка.
2009–2019. Беларусь, Менск.