РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 157
Макрыца
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая ракападобная жывёліна з вялікай колькасцю ножак, якая жыве ў сырых месцах.

2. адзіночны лік: Аднагадовае пустазелле, якое расце ў сырых месцах з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі. || прыметнік: макрыцавы.
Макрычнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое ж, што і макрыца (у 2 знач.).
Макрэль
назоўнік | жаночы род
Тое, што і скумбрыя. || прыметнік: макрэлевы. Сямейства макрэлевых (назоўнік).
Макрэц
назоўнік | мужчынскі род
Мокры лішай на нагах вышэй капытоў у коней і буйной рагатай жывёлы. || прыметнік: макрэчны.
Макрэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца мокрым, вільготным. || закончанае трыванне: узмакрэць.
Макрэча
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Сырасць, дажджлівая пагода.
Максі
назоўнік
1. нескланяльнае, н. Спадніца, сукенка, паліто максімальнай даўжыні. Цяпер мода на м. Насіць м.

2. нязменнае: Пра спадніцу, сукенку, паліто: максімальна доўгі. Спадніца-м.
Максімалізм
назоўнік | мужчынскі род
Празмерная, без уліку рэальных умоў, крайнасці у якіх-н. патрабаваннях, поглядах. || прыметнік: максімалісцкі.
Максімаліст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік максімалізму. || жаночы род: максімалістка.
Максімальны
прыметнік
Самы большы сярод іншых, найбольшы; процілегласць мінімальны. Максімальная хуткасць. || назоўнік: максімальнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.