РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 157
Магарыч
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пачастунак, што наладжваецца як узнагарода ў сувязі з выгаднай здзелкай. Паставіць м.
Магерка
назоўнік | жаночы род
Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне. || прыметнік: магерачны.
Магіла
назоўнік | жаночы род
1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання. Засыпаць магілу. Адной нагой у магіле (стаяць) (быць блізкім да смерці). Глядзець у магілу (хутка памрэ). Загнаць (увагнаць, завесці) у магілу (давесці да смерці). Знайсці магілу (пераноснае значэнне: загінуць, памерці).

2. пераноснае значэнне, у знач. выказніка: Будзе захавана ў тайне. Ведаць аднаму і — м. З. у знач. выказніка: Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць (размоўнае). За здраду — м. || памяншальная форма: магілка. || прыметнік: магільны. М. камень.
Магільшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які капае і засыпае магілу.
Магістр
назоўнік | мужчынскі род
1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае такую ступень. М. філасофіі.

2. У сярэднія вякі: кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна. || прыметнік: магістэрскі. Магістэрская дысертацыя.
Магістраль
назоўнік | жаночы род
1. Галоўная лінія ў сістэме якой-н. камунікацыі (чыгуначнай, электрычнай, тэлеграфнай і інш.). Чыгуначная, водная м.

2. Шырокая і прамая вуліца горада. Гілоўная м. || прыметнік: магістральны. М. напрамак (пераноснае значэнне: галоўны).
Магістрат
назоўнік | мужчынскі род
У некаторых заходнееўрапейскіх краінах: гарадское ўпраўленне. || прыметнік: магістрацкі.
Магістратура
назоўнік | жаночы род
1. Адна з форм падрыхтоўкі навуковых кадраў з ліку асоб, што маюць вышэйшую адукацыю і рыхтуюцца да атрымання акадэмічнай ступені магістра.

2. У некаторых краінах: назва судовага ведамства.
Магічны
прыметнік
1. гл. магія.

2. пераноснае значэнне: Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н. Магічныя словы паэта.
Магія
назоўнік | жаночы род
У рэлігійна-містычных уяўленнях: сукупнасць дзеянняў і слоў, здольных рабіць уплыў на звышнатуральныя сілы. Чорная м. (паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва, чарадзейства, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл). || прыметнік: магічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.