РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 157
Маласямейны
прыметнік
Які мае невялікую сям'ю. Інтэрнат для маласямейных (назоўнік). || назоўнік: маласямейнасць.
Малатабоец
назоўнік | мужчынскі род
Каваль, рабочы ў кузні, які працуе молатам.
Малатавішча
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Ручка молата, малатка.
Малатарня
назоўнік | жаночы род
Машына для абмалоту розных сельскагаспадарчых культур.
Малаток
назоўнік | мужчынскі род
Металічны або драўляны брусок, насаджаны на ручку пад прамым вуглом і прызначаны для забівання чаго-н., кляпання і пад.3 малатка (прадаць, пайсці) — быць прададзеным з аўкцыёну. || памяншальная форма: малаточак. || прыметнік: малатковы.
Малаточак
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. малаток.

2. Назва розных ударных прыстасаванняў у некаторых механізмах і інструментах. М. у раялі.

3. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.
Малахай
назоўнік | мужчынскі род
1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам.

2. Шырокі сялянскі кафтан без пояса.
Малаходжаны
прыметнік
Такі, па якім мала хадзілі. Малаходжаныя сцежкі.
Малаціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выбіваць зерне з каласоў. М. пшаніцу.

2. Стукаць, біць у што-н. (размоўнае). Нехта ў дзверы малоціць.

3. пераноснае значэнне: Падвяргаць знішчальнай крытыцы (размоўнае). М. цемрашалаў.

4. Разбіваць, ламаць (размоўнае). М. посуд.

5. пераноснае значэнне: Хутка гаварыць, лапатаць (размоўнае). Як пачне м., нічога не зразумееш. || назоўнік: малацьба.
Малацьбіт
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто малоціць (у 1 знач.). Малацьбітам пара есці. || жаночы род: малацьбітка.
2009–2019. Беларусь, Менск.