РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 216
Навакольны
прыметнік
1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н. Навакольная мясцовасць. Навакольныя людзі.

2. навакольнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н. Любавацца навакольным. З. навакольныя, -ых, Людзі, якія акружаюць каго-н. Абыякавы да навакольных.
Наваксоўваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і ваксаваць.
Навал
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. наваліць1.

2. Куча чаго-н. наваленага. Ліквідаваць н. трэсак.

3. Дакрананне корпусам борта да другога судна або прычала.
Навала
назоўнік | жаночы род
1. Нашэсце ворага. Адолець навалу. Чорная н.

2. Стыхійная бяда, няшчасце. Уцячы ад навалы.

3. Вялікая колькасць каго-, чаго-н. Н. работы.

4. пераноснае значэнне: Нешта цяжкае, непрыемнае, што навісае над чалавекам. Н. безвыходнасці.
Навалам
прыслоўе
1. Без парадку, кучай. Ляжаць н.

2. Натоўпам, вялікай масай (размоўнае). Лезці н.

3. У вялікай колькасці (размоўнае). Грыбоў — н.
Навалач
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Хмары, туман, смуга. Не паспела распагодзіцца і зноў пайшла н.

2. Той, хто прыйшоў, з'явіўся аднекуль; не тутэйшы (грубае). Н. з усяго свету. З. зборны назоўнік: Зброд, варожыя людзі (пагардлівае). Фашысцкая н. 4. пераноснае значэнне: Тое, што і напасць. Што ж гэта за н. такая!
Навалачы
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Прыцягнуць, прывесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці або прывесці ў вялікай колькасці куды-н. Н. галля.

2. пераважна безасабовая форма Зацягнуць, закрыць. З захаду навалакло хмар. || незакончанае трыванне: навалакаць.
Навалачыся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Прыйсці куды-н. у вялікай колькасці (пагардлівае). Навалаклося народу ў хату.

2. Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою. Навалакліся чорныя хмары.
Навалачыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Стаміцца, носячы што-н.

2. Нахадзіцца, нацягацца дзе-н.; стаміцца, многа ходзячы.
Наваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Налегчы сваім цяжарам на што-н. Н. на стол.

2. Дружна ўзяцца за работу, з прагнасцю накінуцца на што-н. Н. на асушэнне балот. Малацьбіты дружна наваліліся на клёцкі.

3. Напасці, накінуцца. Н. на пазіцыі ворага. Наваліліся ўсе на аднаго. Чэрві наваліліся на капусту.

4. Падаючы, насыпацца (пра многае; размоўнае). Навалілася яблыкаў за ноч.

5. пераноснае значэнне: Змарыць (пра сон, спёку і пад.). Сон наваліўся.

6. пераноснае значэнне: Спасцігнуць, нечакана напаткаць. Хвароба навалілася.

7. пераноснае значэнне: Нахлынуць, намножыцца ў вялікай колькасці. Пад канец тыдня навалілася столькі работы.

8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (размоўнае). Ён мог нізашто н. на чалавека. || незакончанае трыванне: навальвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.