РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 216
Навесіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Павесіць, прымацаваўшы да чаго-н. або надзеўшы на што-н. Н. дзверы.

2. У спорце: па паветры накіраваць мяч у бок варот. || незакончанае трыванне: навешваць. || назоўнік: навешванне.
Навесны
прыметнік
Такі, пры якім снарады, кулі, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху. Н. агонь.
Навесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прывесці ў вялікай колькасці. Н. людзей у клуб.

2. каго (што) на каго (што). Ведучы, прывесці, вывесці куды-н. Н. на след.

3. Накіраваць, нацэліць што-н. на каго-, што-н., у каго-, што-н. Н. бінокль. Н. гармату.

4. Прывесці што-н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд. Н. бляск. Н. парадак.

5. Пабудаваць (пра мост, пераправу). Н. мост.

6. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання. Н. брытву. Н. музычны інструмент.

7. Нарадзіць, напладзіць у нейкай колькасці (размоўнае). Н. дзяцей поўную хату.

8. Быць наводчыкам, садзейнічаць кражы чаго-н. Н. злодзея. Навесці на думку каго (што) — прымусіць падумаць пра што-н., задумацца над чым-н. || незакончанае трыванне: наводзіць. || назоўнік: навядзенне і наводка. Навядзенне бляску. Навядзенне мастоў (таксама пераноснае значэнне: устанаўленне сувязей, кантактаў; кніжнае). || прыметнік: навадны. Н. мост. Навадная пераправа.
Навечна
прыслоўе
Назаўсёды. Н. ў памяці народнай застануцца героі Айчыннай вайны.
Навеяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Н. тону пшаніцы.

2. Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Н. сум. || незакончанае трыванне: навейваць і навяваць.
Навівальны
прыметнік
Які служыць для навівання. Н. станок.
Навігатар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне навігацыі. || прыметнік: навігатарскі.
Навігацыя
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб ваджэнні суднаў і лятальных апаратаў. Школа навігацыі. Паветраная н.

2. Суднаходства, мараплаванне, а таксама перыяд года, калі магчыма суднаходства. Адкрыць навігацыю. || прыметнік: навігацыйны. Навігацыйныя прыборы. Н. перыяд.
Навідавоку
прыслоўе | размоўнае
Так, што ўсе бачаць. Усё гэта адбывалася н.
Навізна
назоўнік | жаночы род
Нешта новае ў чым-н. Н. поглядаў. Пачуццё навізны.
2009–2019. Беларусь, Менск.