РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 216
Навукова-тэхнічны
прыметнік
Які мае адносіны да навукі і тэхнікі, звязаны з праблемамі навукі і тэхнікі. Навукова-тэхнічны прагрэс (адзінае ўзаемаабумоўленае, паступальнае развіццё навукі і тэхнікі).
Навуковы
прыметнік
1. Заняты распрацоўкай пытанняў якой-н. навукі. Н. супрацоўнік.

2. Заснаваны на прынцыпах навукі, які адпавядае патрабаванням навукі. Навуковая тэорыя. Навуковае адкрыццё. || назоўнік: навуковасць.
Навучальны
прыметнік
1. Які мае адносіны да вучобы, навучання. Н. год. Навучальная ўстанова. Н. дапаможнік.

2. Які кіруе вучэбным працэсам. Загадчык навучальнай часткі.
Навучанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. вучыць.

2. Парада, настаўленне павучальна-выхаваўчага характару (размоўнае). Матчына н.
Навучацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Атрымліваць адукацыю, набываць пэўныя веды ў якой-н. галіне. Н. ў школе. Н. на маляра.
Навучаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі. Н. грамаце. Н. гуляць у шахматы.

2. Падбіваць на што-н. нядобрае. Вуліца навучае лаянцы.

3. Даваць параду, наводзіць на розум. Маці навучае дзяцей дабру.
Навучэнец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто навучаецца, вучыцца ў старэйшых класах сярэдніх школ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Н. тэхнікума. || жаночы род: навучэнка. || прыметнік: навучэнскі.
Навушнікі
назоўнік | мужчынскі род
1. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Апусціць навушнікі ў шапцы.

2. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы. Магнітафонныя н.
Навыбіраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабраць нейкую колькасць ураджаю бульбы, агуркоў і пад. Н. чатыры кашы агуркоў.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго-н. Н. спелых памідораў.
Навыдумваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і навыдумляць.
2009–2019. Беларусь, Менск.