РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 216
Нагабляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апрацаваць габляваннем нейкую колькасць чаго-н. Н. дошак. || незакончанае трыванне: нагаблёўваць.
Нагаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пагаварыць уволю. Н. з сяброўкай.
Нагаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сказаць многа чаго-н. Н. лішняга. Н. непрыемнасцей.

2. на каго (што) і без дапаўнення. Узвесці паклёп. Н. на дзяўчыну.

3. Запісаць на пласцінку свой голас, чытаючы які-н. тэкст.

4. У забабонных людзей: нашаптаць заклінанняў на што-н. (размоўнае). Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (размоўнае) — расказаць шмат неверагодных гісторый. || незакончанае трыванне: нагаворваць.
Нагавіцы
назоўнік
Споднікі, кальсоны. Зрэбныя н. || памяншальная форма: нагавічкі. || прыметнік: нагавічны. Н. матэрыял.
Нагавор
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і паклёп. Арыштаваны па нагавору.

2. Заклінанне, якое, па ўяўленню забабонных людзей, мае магічную сілу. || прыметнік: нагаворны.
Нагаворшчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто ўзводзіць паклёп на каго-н. || жаночы род: нагаворшчыца. || прыметнік: нагаворшчыцкі.
Нагадаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выгадаваць, вырасціць у нейкай колькасці. Н. дзяцей. Н. пладовых дрэў.

2. Распладзіць. Н. гусей. || незакончанае трыванне: нагадоўваць.
Нагадацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася вясна 1945-га года. || незакончанае трыванне: нагадвацца.
Нагадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выклікаць успамін. Пісьмо нагадала мінулае.

2. Успомніць. Н. дзяцінства. || незакончанае трыванне: нагадваць. || назоўнік: нагадванне.
Нагадзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Нечакана трапіцца. Раптам нагадзіліся паліцаі.

2. Здарыцца. Неспадзявана нагадзілася новае няшчасце. || незакончанае трыванне: нагаджацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.