РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 216
Наглуха
прыслоўе
1. Вельмі шчыльна, без адтулін. Н. забіць вокны.

2. Вельмі моцна, так што нельга пераставіць, перамясціць. Лаўка н. прыбіта да сцяны.
Наглушыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Глушачы, налавіць нейкую колькасць рыбы.
Наглытацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Праглынуць у вялікай колькасці. Н. пылу. Н. салёнай вады. 2, Наесціся чаго-н. недастаткова перажоўваючы (размоўнае). Н. клёцак.
Нагляд
назоўнік | мужчынскі род
1. Назіранне за кім-, чым-н. для аховы, кантролю, вывучэння і г.д. Працаваць пад наглядам старэйшых. Знаходзіцца пад наглядам урачоў.

2. Догляд, клопат. Дбайны н. З. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранні з мэтай аховы, кантролю і г. д. Санітарны н. Апякунскі н. Тэхнічны н. || прыметнік: наглядны. Наглядныя органы. Наглядная інстанцыя (у пракуратуры).
Наглядальнік
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая наглядае за кім-, чым-н. Ваенны н. || жаночы род: наглядальніца. || прыметнік: наглядальніцкі.
Наглядальны
прыметнік
1. Уважлівы, які ўмее добра назіраць, падмячаць. Н. чалавек.

2. Які служыць для наглядання за кім-, чым-н. Н. пункт. || назоўнік: наглядальнасць.
Нагляданне
назоўнік | ніякі род
1. гл. наглядаць.

2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння разгляду чаго-н., назіранняў над чым-н Жыццёвыя назіранні.
Наглядаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго-што, за кім-чым, з дадан. сказам і без дапаўнення. Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н. Н. зацменне сонца. Н. за палётам буслоў.

2. Вывучаць, даследаваць. Н. за развіццём падзей, што адбываюцца ў грамадстве.

3. Ажыццяўляць нагляд. Н. за дзецьмі. Н. за парадкам. || назоўнік: нагляданне.
Наглядны
прыметнік
1. гл. нагляд.

2. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Н. метад навучання. Наглядныя дапаможнікі.

3. Пераканаўчы; такі, які можна наглядаць. Н. прыклад. Наглядная агітацыя. || назоўнік: нагляднасць.
Наглядчык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае. Турэмны н. || жаночы род: наглядчыца. || прыметнік: наглядчыцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.