РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 216
Нагор'е
назоўнік | ніякі род
Узвышаная мясцовасць, якая спалучае пласкагор'і, горныя хрыбты і даліны.
Нагорны
прыметнік
1. Горны, які знаходзіцца ў гарах. Н. ручай.

2. Гарысты, высокі. Н. бераг ракі.
Наготкі
назоўнік | жаночы род
Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі. || прыметнік: наготкавы.
Награбіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прысвоіць грабяжом многа чаго-н.
Награвальнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго-н. Электрычны н.
Награвальны
прыметнік
Які прызначаны, служыць для награвання. Н. прыбор.
Награшыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Нарабіць грахоў, грэшных учынкаў. Нямала людзі награшылі.
Нагрувашчанне
назоўнік | ніякі род
Бязладная куча, груда; вялікая колькасць чаго-н. Н. старой мэблі. Н. цытат.
Нагрувашчваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і грувасціць. || назоўнік: нагрувашчванне.
Нагруднік
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе. Дзіцячы н.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі. Рыцарскі н. Засцерагальны н.
2009–2019. Беларусь, Менск.